Свет22

Twitch дазволіў «мастацкую аголенасць». І пашкадаваў пра гэта ўжо праз два дні

Стрымінгавая платформа Twitch, якая змякчыла сваю палітыку ў дачыненні да сэксуальнага кантэнту, адмовілася ад новаўвядзення — платформу запоўніў паток аголенай натуры, згенераванай штучным інтэлектам, піша Бі-бі-сі.

Рэпрадукцыя класічнай карціны Эдуарда Манэ «Сняданак на траве», напісанай у год паўстання Каліноўскага. Wikimedia Commons

У сераду кампанія абвясціла, што дазволіць «дарослы кантэнт», калі яго можна лічыць мастацкім.

Twitch тут жа захліснула хваля аголенай натуры, згенераванай штучным інтэлектам, і ў панядзелак генеральны дырэктар кампаніі Дэн Клэнсі абвясціў: «Памеркаваўшы, мы вырашылі, што зайшлі занадта далёка з гэтым змяненнем. Лічбавыя выявы аголенай натуры ўяўляюць сабой унікальную праблему — штучны інтэлект можа быць выкарыстаны для стварэння рэалістычных малюнкаў, і бывае цяжка адрозніць лічбавае мастацтва ад фатаграфіі».

Хоць у рамках новай палітыкі было размешчана нямала малюнкаў, якія не парушаюць правілаў Twitch, вялікая яго частка выклікала занепакоенасць супольнасці, і кампанія падзяляе гэтыя асцярогі, напісаў Клэнсі.

«У далейшым малюнак рэальнай ці выдуманай галізны не будзе дапускацца на Twitch, незалежна ад носьбіта. Гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на гульні з рэйтынгам Mature (для дарослых)», — гаворыцца ў заяве.

На мінулым тыдні Twitch, які належыць кампаніі Amazon, выпусціў грунтоўнае абнаўленне палітыкі ў дачыненні да сэксуальнага кантэнту, дазволіўшы раней забароненыя выявы, у тым ліку:

  • наўмысна выдзеленыя грудзі, ягадзіцы або вобласць таза
  • намаляваныя, анімаваныя або скульптурныя цалкам аголеныя жаночыя грудзі, а таксама геніталіі або ягадзіцы незалежна ад полу
  • надпісы на жаночых грудзях і на ягадзіцах, незалежна ад полу
  • эратычныя танцы, якія ўключаюць у сябе распрананне або яго элементы.

Новыя правілы загадвалі стрымерам выразна пазначаць наяўнасць такога кантэнту ў сваіх стрымах, а карыстальнікам прапаноўвалася даць згоду на прагляд.

«Хоць мне хацелася б, каб мы маглі прадказаць такі зыход, частка нашай працы палягае ў тым, каб уносіць карэктывы ў інтарэсах супольнасці, — напісаў Клэнсі. — Я прыношу прабачэнні за блытаніну, якую выклікала гэта абнаўленне».

Каментары2

  • Пытаньне
    19.12.2023
    ШІ намаляваў нешта зусім не сэксуальнае, ды й не мастацкае. Што гэта ?
  • Аб'ектыўна кажучы
    19.12.2023
    ШІ трэ было б у Рэмбрандта павучыцца, як падаваць жаночую прыгажосьць, а то і сапраўды...

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →