Філосаф і палітолаг, былы акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётра Рудкоўскі паведаміў у фэйсбуку пра выхад у свет сваёй новай працы, прысвечанай сучаснай беларускай палітычнай сістэме.
Кніга называецца «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве». Пётра Рудкоўскі напісаў яе ў суаўтарстве з польскім даследчыкам, прафесарам Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук Пятром Ліхачам.
Пакуль што з'явілася толькі польскамоўнае выданне, але, як запэўнівае аўтар, праз тыдзень-паўтара мае з'явіцца і пераклад на беларускую мову, які будзе даступны не толькі на паперы, але і анлайн.
Каментары