Надвор'е11

17 снежня на дзевяці беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды

Дзевяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях днём 17 снежня, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Усе новыя максімумы адзначаны ў заходняй частцы краіны.

У Івацэвічах паветра прагрэлася да 7,1 градуса цяпла (ранейшы лакальны максімум — 7 градусаў у 2019 годзе), у Баранавічах — да 6,6 (5,7 у 2019-м), Лідзе — таксама да 6,6 (5,4 у 2006-м), Наваградку — да 5,6 (5,1 у 1989-м), Стоўбцах — да 5,3 (5,2 у 2019-м).

Перапісаныя экстрэмумы ў Лынтупах — 5,2 (4,6 у 2019 годзе), Нарачы — 5,2 (4,9 у 2019-м), Ашмянах — 4,9 (4,5 у 2006-м), Валожыне — 4,8 (4,6 у 2019-м).

Паўтораныя рэкорды дня ў Мінску — 5,1 градуса вышэй за нуль (столькі ж 17 снежня 1972 года) і Пружанах — 7,4 (1989).

Цяплей за ўсё мінулым днём было ў Пінску — 7,5 градуса (без рэкорду).

Абсалютны максімум для ўсёй тэрыторыі краіны трымаецца з 1989 года (11 градусаў у Брэсце).

У найбліжэйшыя дні цёплае надвор'е захаваецца.

Каментары1

  • Дыня
    18.12.2023
    У гэтым годзе чакаецца сьпякотнае лета. Вясною варта пасадзіць у садзе абрыкосы і хурму, а дзе-нідзе гранаты, манга і драгонфрут,.. на перспектыву. Хто першы гэта зробіць, той будзе ў чакаляці. Яблыні ж ды ігрушы ўжо ня маюць перспектывы, у хуткім часе яны хіба толькі на зямлі Франца Язэпа застануцца ў наяўнасьці.

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →