Каханне і сэкс11

Pornhub распавёў, якое порна беларусы часцей за ўсё глядзелі ў гэтым годзе

Адзін з найбуйнейшых сэрвісаў порна-індустрыі выклаў вялікую статыстыку праглядаў і пераваг гледачоў па ўсім свеце за 2023 год. Ёсць цікавыя тэндэнцыі.

Фота: «Наша Ніва»

Паводле новай статыстыкі Pornhub, самым папулярным жанрам на планеце ў 2023 годзе стала лесбійскае порна. Следам па папулярнасці ідуць катэгорыі Japanese (японскае порна) і Ebony (сэкс з удзелам цемнаскурых людзей).

У Беларусі часцей за ўсё глядзелі порна-відэа ў жанры cinéma vérité (ці проста рэаліці-порна) — ролікі, дзе прафесійныя порнаакцёры і порнаакторкі імітуюць звычайныя пары і робяць ухіл на натуральнасць абстаноўкі, як у сапраўдным жыцці (альбо гэта могуць быць рэальныя пары, чый сэкс здымаецца прафесійна).

У выпадку іншых краін, статыстыка па перавагах сярод глядачоў Pornhub выглядае так.

Статыстыка самых прагляданых порна-жанраў сярод краін свету. Крыніца: Pornhub

Самай папулярнай катэгорыяй эратычных відэа ў мужчын у свеце за 2023 год аказалася японскае порна. У жанчын — лесбійскае. 

Большасць карыстальнікаў (звыш 90%) глядзіць порнаролікі з тэлефонаў і ў сярэднім траціць 10 хвілін падчас аднаго наведвання сайту Pornhub. Па колькасці дзённага трафіку спажывання порнакантэнту ўпэўнена перамагаюць гледачы са Злучанных Штатаў. 

У дадатак да гэтага сэрвіс Pornhub падчас аналізу сусветнага трафіку прыйшоў да наступных высноў.

  1. Пажылыя людзі ў трэндзе. Зафіксаваны велізарны рост папулярнасці пошукавых запытаў на порнавідэа катэгорыі «Пажылыя» — на 77% большы, чым летась. Карыстальнікі сталі значна часцей пісаць такія запыты, як «Бабуля», «MILF», «DILF» і «GILF».
  2. Значна павялічыўся попыт на ўсё «вялікае». Такія запыты, як «вялікія грудзі», «вялікі азадак», «вялікі чэлес», а таксама «масіўны», «гіганцкі», «самы вялікі», «вялізны» і г. д. у параўнанні з мінулым годам пачасціліся на 31-177%.

  3. Рэзка ўзрасла цікавасць да вайсковай тэматыкі. Пошукавыя запыты «ўніформа», «вайсковая ўніформа», «паліцэйская ўніформа», а таксама «жанчына-салдат», «салдат-гей» і «ролевая гульня паміж салдатамі» выраслі на 243-332%.

Pornhub таксама адзначае, што на фоне папулярнасці штучнага інтэлекту колькасць запытаў на тэму «андроідаў» і «сэкс-робатаў» вырасла аж на 1689%. Акрамя гэтага, на 1541% павялічылася цікавасць да порна з удзелам персанажаў відэагульняў (асабліва да персанажаў гульні Fortnite).

Што да пераваг гледачоў у адносінах да порнаакцёраў і порнаакторак, то больш за ўсё ў свеце ў 2023 годзе шукалі 28-гадовую амерыканскую порназорку Абэлу Дэйнджэр.

Відэа з яе ўдзелам за год праглядзелі амаль 2 мільярды разоў.

Амерыканская порназорка Абэла Дэйнджэр. Фота: афіцыйны інстаграм жанчыны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Пудж
    16.12.2023
    Хто хоча порхацца -- пішыце ў каменты

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?1

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі15

Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці запатрабавалі адключыць тэлевізары ў арганізацыях і прадпрыемствах ад інтэрнэту1

У Беларусі пачалося абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя2

Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі2

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?1

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →