Вайна

Пуцін назваў колькасць расійскай групоўкі ва Украіне

Паводле прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у зоне баявых дзеянняў ва Украіне знаходзяцца 617 тысяч вайскоўцаў.

Ці ўключае гэта лічба расійскія страты, невядома. Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла загінулымі і параненымі 315 тысяч чалавек. 

Паводле Пуціна, цяпер на фронце ва Украіне знаходзіцца больш за 200 тысяч расійскіх мабілізаваных, а каля 40 тысяч мабілізаваных былі звольненыя са службы з розных прычын. Новай хвалі мабілізацыі ў Расіі не плануецца, дадаў ён.

Пуцін нагадаў, што ў Расіі ідзе кампанія па прыцягненні кантрактнікаў. Ён заявіў, што ўжо 486 тысяч чалавек заключылі вайсковыя кантракты.

Таксама Пуцін паабяцаў разабрацца з выплатамі байцоў ПВК.

«Фармальна ПВК у Расіі няма», заявіў ён. У яго, сказаў Пуцін, «былі блізкія людзі, некаторыя пайшлі з жыцця, аддалі жыццё за радзіму, ваюючы ў рамках гэтай ПВК».

Слова «Вагнер» прэзідэнт Расіі не вымавіў, заўважыў Дождь.

Каментары

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект3

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень4

Жарт ад Шрайбмана: Калі Гайдукевіч пойдзе на выбары, ён возьме сітуацыю ў свае рукі12

Прэзідэнтка Грузіі адмовілася прызнаваць вынікі выбараў у парламент13

Мінчанка паехала на адпачынак і дала ключы ад кватэры сваёй знаёмай. Усё скончылася крымінальнай справай 4

Старшыня ЦВК спрагназаваў, колькі прозвішчаў будзе ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах 5

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер69

Чыноўніца расказала, ці ўвойдуць Новая Баравая і Фаніпаль у склад Мінска6

Вучоныя высветлілі, як з'явіліся першыя пацалункі3

У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі ўмовы для пачатку перамоваў з Расіяй12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект3

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →