Грамадства

З Беларусі сыходзіць амерыканскі таксі-сэрвіс

Амерыканскі сэрвіс таксі Lyft ліквідуе беларускую юрыдычную асобу «Ліфт БіЭлЭр». Такая інфармацыя з’явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра.

Афіцыйны працэс ліквідацыі кампаніі быў запушчаны 14 кастрычніка па рашэнні ўладальніка. Аб намеры Lyft спыніць бізнэс у Беларусі стала вядома яшчэ ў лютым, піша Devby.io.

Сэрвіс таксі прыняў рашэнне карэктаваць свае планы «з-за геапалітычнай сітуацыі ў Беларусі» і звязаных з гэтым рызык, распавядалі супрацоўнікі на ўмовах ананімнасці.

Кампанія ў адказе на запыт devby тады паведаміла аб рашэнні «скараціць прысутнасць у Беларусі», але не згадвала аб закрыцці.

— Гэта будзе адбывацца ў некалькі этапаў на працягу 2024 года, многія члены каманды змогуць далей аказваць паслугі Lyft. Мы цэнім уклад каманды з Беларусі, і наш прыярытэт — падтрымаць іх у працэсе выбару далейшага шляху, — адзначалі ў Lyft.

Паводле інфармацыі devby, частка супрацоўнікаў мінскага офіса зможа працягнуць працу ў Польшчы. Lyft паведаміла супрацоўнікам, што не плануе адкрываць юрыдычную асобу ў Польшчы, а будзе працаваць праз Poland PEO.

PEO (Professional Employer Organization) — гэта знешняя платформа, якая прадстаўляе паслугі аўтсорсінгу HR для кліентаў B2B, дазваляючы кампаніям наймаць супрацоўнікаў па ўсім свеце, выконваючы ўсе патрабаванні і пазбягаючы неабходнасці ствараць замежную юрыдычную асобу.

Каментары

Гродна тры дні стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася1

Гродна тры дні стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах48

Чаму многія жыхары Грузіі, якая імкнецца ў ЕС, галасавалі за «Грузінскую мару»?12

Гэтай ноччу ўпершыню ў гісторыі НХЛ згуляе беларускі брамнік

Камандуючы ССА заявіў, што вайсковы спецназ гатовы да выбараў12

Ісландыя зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень4

Жарт ад Шрайбмана: Калі Гайдукевіч пойдзе на выбары, ён возьме сітуацыю ў свае рукі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна тры дні стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася1

Гродна тры дні стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →