На вайне ва Украіне расійскі вайсковец застрэліў 10 спячых саслужыўцаў
Што стала прычынай, не паведамляецца.
Максім Фядорчанка з 2-й штурмавой роты «V» 38 асобнай мотастралковай брыгады ноччу 26 кастрычніка ў раёне пасёлка Новапакроўка акупаванай Запарожскай вобласці расстраляў дзесяцёх спячых вайскоўцаў свайго падраздзялення, паведамляе тэлеграм-канал «Дасье шпіёна».
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/fiadoranka241028-x7gqe.jpg.webp)
Пасля Фядорчанка ўцёк, яго шукаюць.
Каментары