Вайна22

Стала вядомым пытанне, якое расейцы найбольш хацелі б задаць Пуціну

Пятая частка расейцаў спыталі б прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб тэрмінах заканчэння вайны з Украінай, калі б у іх была магчымасць задаць пытанне. Гэты адказ стаў самым папулярным у сацыялагічным апытанні «Левада-Цэнтра», праведзенага перад прамой лініяй і прэс-канферэнцыяй Пуціна, якія запланаваны на 14 снежня, пішуць «Важные истории».

Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі ў 2021 годзе. Фота: 2021.moskva-putinu.ru

Усе адказы рэспандэнтаў былі згрупаваны па тэмах. Пра вайну варыянты пытанняў Пуціну былі такімі: «Калі будзе мір?», «Калі скончыцца СВА?», «Калі пераможам?», «Што робяць, каб скончыць гэтую аперацыю?», «Калі скончыцца мабілізацыя?» Гэта хвалюе 21% апытаных.

Наступнымі па папулярнасці тэмамі для пытанняў Пуціну сталі маленькія пенсіі (8%), сацыяльныя праблемы (8%) і нізкія заробкі (7%).

10% расейцаў не сталі б пытаць прэзідэнта Расіі ні пра што, 20% не змаглі адказаць на пастаўленае сацыёлагамі пытанне.

У апытанні, праведзеным 23-29 лістапада, узялі ўдзел 1625 чалавек у 137 населеных пунктах. Людзі маглі прапанаваць некалькі варыянтаў адказу.

Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным апошні раз праходзіла ў чэрвені 2021 года, прэс-канферэнцыя — у снежні 2021-га.

Па даных на 13:00 6 снежня, расейцы задалі Пуціну больш за 25 600 пытанняў. У спісе з 16 пытанняў, апублікаваных на адмысловым сайце «Вынікі года з Уладзімірам Пуціным», пра вайну было толькі адно: «Прашу разабрацца з праблемай выплат вайскоўцам, якія ляжаць у шпіталях».

Каментары2

  • даведка
    06.12.2023
    А я думал, когда уже Путин устанет и заберёт с собой на тот свет Лукашенко?
  • ваньки кушают такое г
    06.12.2023
    империя мля - маленькие пенсии, социальные проблемы, маленькие зарплаты. Зато на войну и путинских олигархов денег хватает.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →