Грамадства2020

Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам?

Прыкольная сцэна трапіла на відэа з Кітая.

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Пекін з Дубая. Яго прыняў кіраўнік краіны.

Беларускай дэлегацыі ўручылі карціну, выкананую шаўковай вышыўкай. Аляксандр Лукашэнка ласкАвым голасам папрасіў яшчэ адну — у Палац Незалежнасці.

Сі Цзіньпін тут жа запытаў: вам якога памеру і фасону? Праўда, даволі абыякавым голасам.

«Каб там душа была кітайская»,— адказаў Лукашэнка, які яўна не чакаў такога дзелавога падыходу.

Далей Сі падарыў Лукашэнку яблыкі з правінцыі Хунань. Камера ў гэты час паказвала Колю Лукашэнку, які на заднім плане нешта жуе — напэўна, жуйку.

Мікалаю кіраўнік КНР падарыў спартыўны касцюм — з кітайскім сцяжком. Бела-чырвоны.

Лукашэнка, са свайго боку, перадаў ювелірную кампазіцыю, што сімвалізуе ініцыятыву Пекіна «Адзін пояс — адзін шлях», шакалад, а таксама сувенір з васількамі.

Сустрэча ўвогуле была начным кашмарам Бондаравай: жуйка, касцюм БЧБ, ды яшчэ і васількі.

Пасля Лукашэнка адправіўся ў Пекінскі ўніверсітэт, дзе навучаўся яго сын Мікалай. Дзе ён вучыцца цяпер, дакладна невядома. А сам Лукашэнка ва ўніверсітэце ўстаў на лёд.

Каментары20

  • гоп ник
    04.12.2023
    Жуйку? А на пол не сплевывал? Ну такому спортивный костюм в самый раз
  • Ёсік
    04.12.2023
    Не разумею, хто гэты колька, амбасадар ці мо які міністр? Сын лукашэнкі, дык што ён там робіць? Няўжо пуцін, сі ды іншыя ня могуць сказаць дырэктару саўгаса, каб малы ў сенях пачакаў дарослых.
  • No
    04.12.2023
    «Каб там душа была кітайская»,— адказаў Лукашэнка
    -----

    "Геніяльная" палітыка смняпала - лізаць зад сваім гаспадарам.
    Учора брату Пу, сёння брату Сі.

    Коле не надакучыла быць эскортным прынцам? Уяўляю якую ён атрымаў псіхалагічнае пашкоджанне.
    Але мне яго не шкада, за тое што ў 15 гадоў бегаў з аўтаматам ён сядзе

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →