Грамадства

Нелегалы, што перайшлі мяжу з Беларуссю, урываюцца ў дамы латвійцаў

МУС Латвіі з-за росту выпадкаў нелегальнага пераходу мяжы абвясціла ў Каўнацкай воласці Краслаўскага краю і горадзе Лудзе, а таксама яшчэ ў шасці валасцях Лудзенскага краю рэжым асаблівага памежнага кантролю, бо бежанцаў, якія пераходзяць мяжу незаконна, затрымліваюць усё далей ад латвійскай мяжы, паведамляе lsm.lv.

Ілюстрацыйнае фота

Увядзенне рэжыму асаблівага памежнага кантролю — гэта адзін з метадаў барацьбы з нелегальнымі імігрантамі, якія незаконна перасякаюць латвійскую мяжу і з боку Расіі, і з боку Беларусі. Апошнім часам асабліва шмат такіх выпадкаў назіралася на латвійска-беларускай мяжы, і памежнікі затрымлівалі нелегалаў ўсё далей ад мяжы.

Як распавёў мясцовы жыхар Яніс Сякстэ, у дом яго бацькоў двойчы ўрываліся і нейкі час знаходзіліся нелегальныя мігранты:

«Гэта было 15 кастрычніка, калі ў нежылы дом маіх бацькоў уварваліся нелегальныя мігранты, якія перайшлі мяжу з Беларуссю. Яны былі з Самалі. Наогул з афрыканскіх краін. Потым была яшчэ адна група мігрантаў. Дом ад мяжы знаходзіцца на адлегласці 30 кіламетраў.

Я так разумею, што яны добра ведаюць куды ісці, дзе можна спыніцца, ёсць інфармацыя пра тое, што дом нежылы. У першы дзень былі затрыманыя двое нелегалаў, а на другі дзень ужо восем чалавек — адна жанчына, адзін падлетак, а астатнія мужчыны за трыццаць», — сказаў мужчына.

Яніс кажа, што госці, якія выломліваюць дзверы, пакідаюць смецце. У вёсцы на памежжы яшчэ ёсць дамы, дзе жывуць адзінокія пажылыя людзі.

Латвійска-беларуская мяжа. Google.maps

«Маёмасць маёмасцю, але мне здаецца, што больш трэба хвалявацца за людзей, якія жывуць бліжэй да мяжы, на хутарах, адзінокіх пенсіянерах. Як яны сябе адчуваюць, ведаючы, што побач ходзяць чужыя, галодныя людзі? Бо тыя, хто ламіўся ў мой дом, распавядалі, што не елі тры дні. І чаго можна чакаць ад іх?», — задаўся пытаннем Яніс.

У асобных прыгранічных валасцях Лудзенскага краю і да гэтага дзейнічаў асаблівы рэжым кантролю, але старшыня краёвай думы лічыць, што ўвядзенне асаблівага кантролю яшчэ і ў пяці памежных валасцях падтрымае парадак і бяспеку ў прыграніччы.

Асаблівы пагранкантроль ужо дзейнічае на тэрыторыі Даўгаўпілса, а таксама ў частцы памежных Даўгаўпілскага, Лудзенскага, Краслаўскага і Аўгшдаўгаўскага краю.

«Памежнікі маюць права спыняць і правяраць транспартныя сродкі, дакументы на ўсёй тэрыторыі Латвіі. Яшчэ пры ўзмоцненым рэжыме працы сістэмы аховы мяжы, калі памежнікі канстатуюць нелегальных мігрантаў на пэўных тэрыторыях, у іх ёсць права вярнуць іх назад на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — сказаў намеснік начальніка Даўгаўпілскага ўпраўлення памежнай аховы Райманд Кубліцкіс.

Сёлета нелегальна перасеклі латвійска-беларускую мяжу больш за 13,5 тысяч чалавек, а па гуманітарных меркаваннях у Латвію пусцілі 416 чалавек.

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →