Культура88

На кінафестывалі «Лістапад» паказалі зняты ў Татарстане мультфільм на верш Янкі Купалы

У Татарстане знаходзіцца адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы.

Як кажуць стваральніцы стужкі Эліна і Алена Абызавы — гэта анімаваны верш Купалы «Вечарынка».

Эліна і Алена адразу зачаравалі залу, прывітаўшыся на трох мовах — беларускай, рускай і татарскай. Яны распавялі, што ў Татарстане знаходзіцца адзіны ў Расіі музей Янкі Купалы, таму творчасць беларускага паэта іх натхніла, піша «Звязда».

А на пытанне, ці часта Алена і Эліна бываюць у музеі Янкі Купалы ў татарскіх Пячышчах, дзе беларускі класік правёў апошнія месяцы жыцця, дзяўчаты засмяяліся і адказалі, што дырэктар музея Рыма Абызава — іх маці.

Таму Янка Купала для іх — родны. Яны з дзяцінства ведаюць і захапляюцца творчасцю беларускага песняра.

І «Вечарынка» — не адзіны верш Купалы, які дзяўчаты ператварылі ў анімацыю. Абедзве маюць кінематаграфічную адукацыю, але як прадзюсары. А мультфільм рабілі ўдвух. Самі малявалі, самі пісалі сцэнар — хаця Эліна значыцца як рэжысёр, а Алена як сцэнарыст. Нават самі спявалі песні — у стужцы гучыць беларуская «Купалінка».

Сёстры Абызавы шчыра цікавяцца Беларуссю і беларускай культурай, збіраюцца і ўдасканальваць свае веды і валоданне беларускай мовай, і, зразумела, робяць новыя праекты, звязаныя з Купалам. 

Каментары8

  • Анфиса
    23.11.2023
    Вообще-то творчеством песняра захоплятся небелоруссам довольно сложно, скажем честно. И даже современному жителю РБ это творчество прививается довольно тяжело. Да, это артефакт, но несоответствующий современности.
  • Ибрагим (оглы)
    23.11.2023
    Анфиса, тупизна тебе к лицу, но не уверен, что её следует демонстрировать по всякому поводу, ведь скромность тоже украшает человека.
  • Анфиса
    23.11.2023
    Ибрагим (оглы), о своём лице подумай, умник. Лично таким как ты никто не запрещает читать Купалу целыми днями. Уверена, долго не продержишься. Успехов!

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года43

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце23

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла69

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву11

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года43

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →