Культура

У анлайн-кінатэатры Vodblisk з’явіліся новыя фільмы

На анлайн-платформе Vodblisk з’явіліся адразу дзве працы беларускай рэжысёркі Сашы Кулак. Фільмы называюцца «Хронікі ртуці» і «Саламанка».

Фрагмент з фільма «Хронікі ртуці»

Саша Кулак родам з Віцебска, а яе работы паказваюць на многіх міжнародных кінафестывалях, адкуль яны часта з’язджаюць, заваяваўшы ўзнагароды. 

«Саламанка» — дакументальная стужка і адна з рэзанансных прац Сашы Кулак, зробленая ў суаўтарстве з Русланам Фядотавым. 40-хвілінны фільм апісвае побыт мексіканскага горада, дзе час нібы замёр 200 гадоў таму — з надыходам менанітаў, прыхільнікаў аднаго з самых строгіх напрамкаў пратэстантызму, чый уклад жыцця ў абшчыне не мяняецца стагоддзямі.

«Хронікі ртуці» — дакументальная стужка, якую Саша здымала ў суаўтарстве з Бэнам Гуэзам у ЗША ў 2016 годзе паралельна з прэзідэнцкімі выбарамі. У стужцы расказваецца пра штодзённае жыццё былой скрыпачкі і таленавітай пісьменніцы Кейт Вудс, яе брата Кэмпа і іх сябра Томі сярод руін закінутага каліфарнійскага шахцёрскага пасёлка, дзе раней здабывалі ртуць.

Доступ да фільмаў можна набыць за 5 даляраў на 30 дзён. 30 дзён будуць адлічвацца з моманту першага прагляду фільма. У гэты прамежак часу глядзець стужку можна любую колькасць разоў. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць глядзець гэты фільм і ўсе іншыя з медыятэкі Vodblisk у 2023 годзе задарма.

Vodblisk — анлайн-кінатэатр беларускага кіно, які стварыла каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне», каб гледачы мелі магчымасць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі.

Каментары

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня4

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Усе навіны →
Усе навіны

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна6

«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ51

Ізраіль гатовы першым нанесці ракетны ўдар па Іране3

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу12

ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды3

Больш чым $2000 за «квадрат». Дзе знаходзяцца і колькі каштуюць элітныя кватэры ў Гродне6

У Беларусі будуць збіраць яшчэ адно кітайскае аўто — прэміяльнае3

Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» назваў беларускую страву, якую любяць кіраўнікі іншых краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня4

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Галоўнае
Усе навіны →