ЗША і Украіна хочуць арганізаваць перамовы паміж Зяленскім і Трампам
Трамп цяпер фактычна кантралюе (праз рэспубліканскую большасць) Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, якая блакуе выдзяленне сродкаў Украіне.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак прыбыў у ЗША ў складзе ўкраінскай дэлегацыі. Пра гэта кіраўнік Офіса прэзідэнта напісаў у нядзелю ў сваім тэлеграм-канале.
«У складзе ўкраінскай дэлегацыі, якую ўзначальвае віцэ-прэм'ерка Юлія Свірыдэнка, прыбыў у ЗША. Будуць сустрэчы ў Белым доме, Кангрэсе, аналітычных цэнтрах, з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. «Формула міру» прэзідэнта, умацаванне абароны Украіны, усебаковае паглыбленне супрацоўніцтва і шмат важных тэм», — паведаміў Ярмак.
Крыніцы «Страны», блізкія да Офіса прэзідэнта Украіны, паведамляюць, што адным з галоўных пытанняў цяпер у адносінах Кіева і ЗША з'яўляецца арганізацыя перамоваў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.
Трамп цяпер фактычна кантралюе (праз рэспубліканскую большасць) Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, якая блакуе вылучэнне сродкаў Украіне.
«На Банкавай [рэзідэнцыя кіраўніка Украіны — НН] гэта разумеюць і таму спрабуюць арганізаваць прамую размову Трампа і Зяленскага», — распавяла крыніца выдання.
Нядаўна Уладзімір Зяленскі адмовіўся наўпрост адказваць на пытанні журналістаў, наколькі ён занепакоены магчымай перамогай на выбарах у ЗША Дональда Трампа.
Перад гэтым Зяленскі прапанаваў Трампу прыехаць ва Украіну, аднак былы прэзідэнт ЗША адмовіўся.
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/330117