У Нясвіжы дзевяцігадовы хлопчык завёў аўто, машына прыціснула маці
Здарэнне адбылося 7 лістапада каля 16:40 на вуліцы Фрунзэ, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
36-гадовая жанчына перадала ключы ад «Пежо-206» дзевяцігадоваму сыну. Хлопчык завёў аўто, якое знаходзілася на першай перадачы, і машына кранулася з месца, піша БелТА.
Маці адкрыла дзверы кіроўцы, каб спыніць машыну, яна паспрабавала вывярнуць руль і выключыць запальванне.
Але аўтамабіль наехаў на металічную канструкцыю арэляў, з-за чаго жанчыну прыціснула да аўтамабіля дзвярыма.
З атрыманымі траўмамі жанчыну шпіталізавалі.
Каментары