Сытная беларуская бабка гатуецца з цёртай бульбы, прыпраўленай кавалачкамі сала або бекону і смажанай цыбуляй. Раней яе рабілі ў печы, а сёння гатуюць у духоўцы — да таго часу, пакуль не стане залацістай зверху і пульхнай і крэмавай унутры.
Каб згатаваць бульбяную бабку, вам спатрэбіцца:
- 1,5-2 кг сырой ачышчанай бульбы
- 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная
- 1 маленькая цыбуліна, нацёртая, па жаданні
- 250-450 г бекону, нарэзанага невялікімі кавалачкамі
- 1 вялікае яйка
- 2 сталовыя лыжкі смятаны
- 2 сталовыя лыжкі мукі
- 1 1/2 чайнай лыжкі солі або на свой густ
- 1/2 чайнай лыжкі молатага чорнага перцу
- для падачы: смятана і зялёная цыбуля
Як гатаваць:
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Бульбу натрыце на дробнай тарцы, як на аладкі. (Вы таксама можаце выкарыстоўваць кухонны камбайн.)
- Невялікую цыбуліну таксама натрыце на самыя дробныя адтуліны таркі і змяшайце з ужо нацёртай сырой бульбай.
- У 25-сантыметровай чыгуннай (ці іншай) патэльні гатуйце бекон на сярэднім агні, пакуль ён не стане залацістым і храбусткім. Зніміце бекон з патэльні і выкладзіце на талерку, засланую папяровымі ручнікамі.
- Пакіньце трохі бекону, каб упрыгожыць бульбяную бабку, калі яна будзе гатовая. Пакіньце трохі тлушчу ад бекону (1-2 сталовыя лыжкі), а астатняе выкіньце. Вялікую цыбуліну парэжце і абсмажце ў тлушчы, які застаўся ад бекону, на сярэднім агні, пакуль цыбуля не стане мяккай і злёгку залацістай па краях. Адстаўце чыгунную патэльню, каб потым у ёй запячы бульбяную бабку. Не мыйце яе. (Калі ў вас няма магчымасці запякаць у чыгуне, выкарыстоўвайце звычайную форму для запякання).
- У вялікую міску, у якой вы націралі бульбу, дадайце абсмажаныя бекон і цыбулю, яйка, муку, 2 сталовыя лыжкі смятаны, соль, молаты чорны перац і перамяшайце.
- З дапамогай лапаткі ці іншага кухоннага начыння размяркуйце трохі тлушчу ад бекону па баках чыгуннай патэльні (ці формы для запякання). На дне ўжо павінна быць дастаткова тлушчу.
- Выкладзіце цеста ў форму і разраўняйце яго паверхню. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і запякайце каля 45 хвілін.
- Вышмаруйце верх бульбяной бабкі тлушчам ад бекону, распаленым маслам ці алеем. Гэта дапаможа зрабіць верхавіну больш хрумсткай. Павялічце тэмпературу духоўкі да 230 градусаў і запякайце бабку яшчэ 10-15 хвілін, пакуль яна не стане залацістай і хрумсткай звонку і не прасмажыцца ўнутры.
- Дастаньце з духоўкі, астудзіце 10-15 хвілін і падавайце гарачай. Упрыгожце беконам, нарэзанай зялёнай цыбуляй і падавайце са смятанай. Бульбяную бабку лепш за ўсё падаваць адразу.
Больш рэцэптаў:
Бульбяная бабка з морквай, як у бабулі РЭЦЭПТ
Таўканіца, крышаны, гарбузовая каша ды іншыя кулінарныя радасці дзяцінства ў Драгічыне
Каментары
галубцы)
капустныя лісты + таркаваная сырая (!) картопля (сок аджаць) + соль. усё. гатаваць, як звычайныя галубцы. гэта смачна