Грамадства66

«Даводзім да расслаблення. Адзін раз — 100 рублёў. Два разы — 200». Купрэйчык расказаў пра прастытуцыю ў Мінску

Былы сілавік, а цяпер супрацоўнік «Белпола» Мацвей Купрэйчык у інтэрв'ю каналу «Ток» расказаў, якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада», колькі прастытутак супрацоўнічае з сілавымі структурамі і дзе найбольшая канцэнтрацыя прастытутак у Беларусі.

Мацвей Купрэйчык Матвей Купрейчик Matvey Kupreichik
Мацвей Купрэйчык падчас інтэрв'ю. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Агентка «Ламбада»

Мацвей Купрэйчык працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі мінскай гарадской міліцыі. Менавіта з гэтым аддзелам супрацоўнічала Алена Кузьміна, ці агентка «Ламбада». Пры яе ўдзеле ў маі 2020 года была арганізаваная правакацыя супраць Сяргея Ціханоўскага.

Па словах былога сілавіка, Кузьміна была дастаткова старой інфарматаркай, якая пастаўляла сілавікам інфармацыю гадоў 20.

«Яна прыносіла дастаткова добрую інфармацыю пра сутэнёраў (хто бярэ грошы з прадстаўніц яе прафесіі за «падгон» кліентаў). Былі непасрэдна яе кліенты, якія наркотыкі прымалі ці расказвалі розныя рэчы, што яны, напрыклад, гандлююць наркотыкамі», — расказвае Купрэйчык і заўважае, што ў звычайнай сітуацыі ён бы пра гэта не расказваў, але ўчынак, які здзейсніла Кузьміна, для яго не мае ніякіх тлумачэнняў і апраўданняў. Таму ён лічыць, што «пра яе можна ўсё расказваць».

Па словах Мацвея, у студзені 2020-га года агентку «Ламбаду» «спісалі». Гэта тлумачыцца тым, што «яна жанчына дастаткова ва ўзросце. Перастала прыносіць інфармацыю, а прыносіла ўсялякую лухту, якая ў большасці выпадкаў не пацвярджалася. Таму з ёй было вырашана спыніць працу».

Адносна таго, ці атрымлівала «Ламбада» за сваю інфармацыю грошы, былы сілавік распавядае: «Было па-рознаму. Ёсць сакрэтныя нарматыўныя акты, як плаціць агентуры. Але яна не была платным агентам». А інфармацыю яна давала дзеля таго, каб яе не затрымлівалі:

«Яна прыносіць аператыўніку добрую інфармацыю, дзякуючы якой ён можа прыпыніць распаўсюджанне наркотыкаў. А ў яе адміністрацыйны склад 17.5 (на той момант гэта было заняцце прастытуцыяй). Зразумела, што лепш яе адзін раз не затрымаць, і яна табе прынясе нармальную інфармацыю, па якой ты папрацуеш і пасадзіш сапраўднага злачынцу ў турму».

Купрэйчык сцвярджае, што з міліцыяй супрацоўнічае каля 80 працэнтаў мінскіх прастытутак. «Гэта такія людзі, якія працуюць, як раней у нас гаварылі, на ўсе разведкі свету. Гэта значыць, што адна дама лёгкіх паводзін можа адначасова працаваць і на КДБ, і на МУС, і на ГУУС, і быць «даверанай асобай» (тыпу як агент, толькі рангу трохі ніжэйшага) у звычайнага опера самага заняпалага раёнчыка».

Былы сілавік згадвае, што супрацоўнікі самі здзіўляліся, калі часам высвятлялася, хто на каго працуе.

Чаму папулярны занятак прастытуцыяй

Купрэйчык расказвае, што ў кожным начным клубе «сядзіць мінімум 20—25 такіх дзяўчат». У часы яго працы найбольшай папулярнасцю ў «такіх дам» карысталіся Next club, Rich Сat, Bar:DOT.

На думку Купрэйчыка, жанчыны ідуць у прастытуцыю па розных прычынах:

«Цяпер настаў такі час, што ў сувязі з развіццём разнастайных сайтаў тыпу OnlyFans, можна, нічога не робячы, толькі выстаўляючы свае аголеныя здымкі, зарабіць грошай. Для гэтага не трэба валодаць нейкімі звышмагчымасцямі. Ёсць шмат прыкладаў, калі дзяўчаты, ды і мужчыны, якія маюць вышэйшую адукацыю, плююць на ўсё і ідуць туды.

Толькі яны трохі не разумеюць моманту. Калі ты пайшоў у такую прафесію, яна часовая. Табе стане 30—35 гадоў, а прыгажосць — гэта паняцце адноснае. Яе лёгка згубіць. Пастарэеш, знойдзецца нехта маладзейшы. Яны не разумеюць, што калі для іх скончыцца гэта прафесія, на іх будзе стаяць кляймо. І нават, калі яны маюць дыплом па псіхалогіі ці юрыспрудэнцыі, на іх будуць глядзець зусім па-іншаму.

Зразумела, што ёсць тыя, хто зарабляе на гэтым нармальныя грошы і потым ператварае іх у нейкі бізнэс. Але гэта адзінкі. Большасць мімалётна атрымлівае нейкія вялікія грошы і не думае пра сваю будучыню. Напрыклад, тваё дзіцё выпадкова знойдзе нейкі ролік у інтэрнэце. І як ты яму гэта патлумачыш?»

Дзе шукаць сутэнёраў

Мацвей Купрэйчык згадвае, што яму даводзілася затрымліваць і сутэнёраў. Пры гэтым ён адзначае, што «такога паняцця «сутэнёр», якое мы ведаем з амерыканскіх фільмаў (напалову гангстары, з пушкай за пазухай), гэта не пра Мінск і не пра Беларусь увогуле».

Былы сілавік сцвярджае, што сутэнёры — «звычайныя людзі. Часцей за ўсё, гэта таксісты. Напрыклад, яны вязуць кліента і той кажа: «Хацеў бы пазабавіцца з кім-небудзь. Можа, ведаеш дзе каго?» Натуральна, ён набірае сваёй знаёмай і кажа: «Ты мне 20 баксаў з кліента, я табе яго прывожу. Калі не, то я пазваню іншай, і яна пагодзіцца». У нас, калі ён бярэ грошы за такую паслугу, азначае, што ён займаецца сутэнёрствам».

Купрэйчык згадвае выпадак, калі ў яго была агентурна-аператыўная справа на ахоўніка клуба Next Club: «Яго звалі Сяргей. Былы амапавец. Такі дубалом. Ён біў прастытутак. Адціскаў грошы. Яму маглі 20 долараў прынесці, а ён лічыў, што яму вінныя 50. І мог за гэта збіць. Яго затрымалі былыя калегі з АМАПу. Я сам праводзіў затрыманне».

Мацвей згадвае, што калі ён сыходзіў з міліцыі, супраць гэтага чалавека была заведзеная крымінальная справа па трох ці чатырох пацярпелых, якімі былі «дамы лёгкіх паводзін». Але пазней Купрэйчык паглядзеў па базах, якія ёсць у «Белпола», і пабачыў, што «нейкім чынам ён адмазаўся, хаця было на яго ўсё. Нават запісы з камераў былі, як яму грошы перадавалі».

Ці ёсць у Мінску бардэлі

Купрэйчык прыгадвае, як браў удзел у затрыманні супрацоўніцы так званага масажнага салона. Самае цікавае, на яго погляд, тое, што гэты салон знаходзіўся праз тры дамы ад будынка следчага аддзела Ленінскага РУУС Мінска.

Згадваючы выпадак з затрыманнем супрацоўніцы «масажнага салона», былы сілавік з усмешкай адзначае:

«У іх гэта называецца такімі завуаляванымі словамі — «даводзім да расслаблення. Адзін раз — 100 рублёў. Два разы — 200». Гэта была прыкольная работа з тым, як яны спрабуюць (апраўдацца — НН): «Я ж не сказала, што гэта інтымныя паслугі. Гэта ж расслабленне». І гэта было весела».

«Розныя былі моманты — і прыкольныя, і складаныя», — адзначае былы сілавік.

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • Я
    07.11.2023
    Уберите этого детсадовца, надоел, факт. Ему непонятно ее поведение, поэтому он выдал про нее информацию, которая может привести к ее убийству. А может ее заставили путем шантажа близкими? Настоящий борец за правовое европейское государство)) Кстати, он умолчал про то, пользовался ли он сам услугами проституток бесплатно? Этот вопрос риторический.
  • Ламбада
    07.11.2023
    Усю краіну давялі да расслаблення.
  • Такі кантэнт нам не патрэбны
    07.11.2023
    Рэдактары, навошта вы піярыце гэтых "былых" міліцыянераў? Бачна ж, што па ўзроўні свядомасці чалавек якім быў, такім і застаўся. Мент - гэта дыягназ, гэта людзі без маралі і сумлення. Тое, што ён своечасова пераабуўся, калі запахла смажаным, ні пра што не сведчыць. Ён жа не ставіцца крытычна да сваёй былой працы ўвогуле. Яму, бач ты, было "прыкольна і весела" здзеквацца з жанчын. З гонарам расказвае пра тое, як незаконна эксплуатаваў сэкс-працаўніц, шантажуючы штрафам і няволяй. Ну дык ягоныя калегі, усе тыя "харошыя" хлопцы, пра якіх ён кажа ў іншых фрагментах інтэрв'ю, яны працягваюць рабіць ток самае - і з прастытуткамі, і з любымі затрыманымі. І ім прыкольна, і весела здзеквацца з затрыманых. У чым розніца паміж гэтым Курэйчыкам і ягонымі калегамі з губаза? Шкада, што даеце трыбуну такім асобам і тым самым нармалізуеце ментоўскі погляд на жыццё і іхныя ганебныя, антызаконныя паводзіны.

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне64

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →