У Бабруйску вуліцу думалі назваць у гонар славацкага горада, але вырашылі «актуальна»
Бабруйскі гарсавет 29 жніўня прыняў рашэнне перайменаваць вуліцу Пухаўская ў вуліцу Народнага Адзінства. 30 кастрычніка рашэнне аб перайменаванні ўключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў і неўзабаве будзе апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Reform.by.
Вуліца яшчэ не пабудавана, але была ўключана ў Генеральны план развіцця Бабруйска. Яна названая ў гонар славацкага горада Пухаў, пабраціма Бабруйска з 2005 года.
У мясцовай дзяржаўнай прэсе можна знайсці шматлікія справаздачы аб рэгулярных паездках бабруйскіх чыноўнікаў у гэты горад.
Каментары