Грамадства77

Таямнічы выбух у Азярышчы. «Байпол» прапанаваў сваю версію здарэння на станцыі пагрузкі вайсковай тэхнікі

Афіцыйных тлумачэнняў таго, што выбухнула на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам познім вечарам 5 кастрычніка дагэтуль няма. 

Станцыя Азярышча. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Раней паведамлялася, што выбух адбыўся каля 23:20 на станцыі ў раёне радыёцэнтра ці чыгуначных пуцей, а чуваць яго было за восем кіламетраў ад эпіцэнтра.

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў сцвярджае, што сабраныя яго арганізацыяй даныя дазваляюць зрабіць выснову, што на станцыі Азярышча КДБ правяраў боегатоўнасць і рэагаванне на надзвычайную сітуацыю МУС і спецслужбаў.

У памяшканнях чыгуначнікаў яшчэ да выбуху заселі прадстаўнікі КДБ, якія пільнавалі будучае месца здарэння.

Паводле версіі «Байпола», вайсковец-падрыўнік заклаў выбухоўку так, каб яна не пашкодзіла чыгуначнае палатно і каб выбух не прывёў да спынення руху. Так яно і сталася.

Як паведаміла 6 кастрычніка «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» выбухнула паміж 4 і 6 каляінамі. Магутнасць выбухоўкі ацэньвалася як даволі высокая, але асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры не было. Наступствы не прывялі да затрымкі цягнікоў.

Азараў кажа, што па выбуху ўсе вайсковыя часці, размешчаныя паблізу, а таксама спецслужбы былі ўзнятыя па трывозе.

Непадалёк ад станцыі ва Уруччы дыслакуецца 120-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада, у аграгарадку Калодзішчы — 127-я брыгада сувязі, а ў Мінску — 56-ты полк сувязі.

Далей былі абвешчаныя ў вышук тры чалавекі: бацька і два сыны. Іх імёны Азараў устрымліваецца называць.

Магчымыя падазраваныя ва ўчыненні «выбуху» на станцыі Азярышча. Фота чытачоў «Люстэрка»

Адзін з сыноў на 2021 год быў курсантам Вайсковай акадэміі. Ён мог быць «падрыўніком». Са слоў кіраўніка «Байпола», не ўстаноўлена, каб вайсковец быў звязаны з КДБ.

Дагэтуль, аднак, няма інфармацыі аб затрыманні падазраваных, хаця іх асобы сілавікам вядомыя.

«Мы праверылі па сваіх каналах мабільныя тэлефоны дваіх мужчын (сыноў). Яны не выключаліся, хаця мінула тры тыдні, і за гэты час тэлефоны меліся разладавацца», — адзначае Азараў, з чаго робіць выснову, што тыя мужчыны дагэтуль у Беларусі.

Ён робіць выснову, што «падазраваных» маглі і не шукаць альбо, зняволіўшы, адпусціць, не паведамляючы пра затрыманне. Калі КДБ рыхтуе такія вучэнні, то можа прыцягваць вайскоўцаў і міліцыю.

«За 20 гадоў службы пра такія вучэнні я ніколі не чуў», — прызнаецца Азараў.

Кіраўнік «Байпола» звязвае іх правядзенне з цяперашняй сітуацыяй у краіне і вакол яе. Ён згадвае акцыі рэйкавых партызанаў і дыверсію ў Мачулішчах, а таксама бясконцыя вучэнні вайсковых падраздзяленняў і сіл тэрытарыяльнай абароны пасля таго, як пачалася поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны.

«Лагічна, што КДБ вырашыў правесці вучэнні якраз для МУС і паназіраць, як яно будзе рэагаваць на сітуацыю з падрывам чыгункі», — дапускае Азараў.

Ён таксама заўважае, што за тры тыдні «рэжым не ўсклаў віны за дыверсію ні на «змагароў», ні на «заходнія спецслужбы». Раней пра тое заяўлялася з дэманстраваннем затрыманых. А гэта сведчыць на карысць версіі аб вучэннях.

«Белпол» са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што ў ноч з 6 на 7 кастрычніка сілавікі меліся ўзмоцнена ахоўваць чыгунку, што міліцыянты ўсіх падраздзяленняў выйдуць на дзяжурства з аўтаматамі.

Увечары 6 кастрычніка чытачы «Нашай Нівы» паведамілі, што на чыгуначных станцыях у Мінску і вакол сталіцы ходзяць узброеныя патрулі міліцыянтаў.

Пра абвяшчэнне ў вышук траіх мужчын стала вядома з паведамленняў у чатах чыгуначнікаў і аўтамабілістаў. Там жа публікаваліся і іхнія фотаздымкі.

Тэлеграм-канал «МатолькаПамажы» са спасылкай на свае крыніцы пісаў 6 кастрычніка, што «з самай раніцы абвешчана ў вышук па ўсёй краіне некалькі мужчын, якія могуць быць датычныя да выбуху на станцыі Азярышча».

Сцвярджалася, што на працягу першага дня па здарэнні прадстаўнікі сілавых ведамстваў пастаянна знаходзіліся ў будынку ўпраўлення БЧ і Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП) і апытвалі работнікаў службы перавозак, дыспетчараў і іншых работнікаў, звязаных з рухам цягнікоў.

Пасля 8 кастрычніка здарэнне на станцыі Азярышча больш не згадвалася.

Месяцам раней адбылася гісторыя з перакрываннем чыгуначнага руху пад Талачыном. Паводле «Супольнасці чыгуначнікаў», 4 верасня цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку даўжынёю каля 45 км. У раёне Талачына была чуваць ці то страляніна, ці то выбухі сігнальных петардаў.

Чыгуначнікі дапусцілі, што здарэнне магло быць звязана з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы вайсковага кантынгенту, тэхнікі або боепрыпасаў. Афіцыйна пра яго не паведамлялася.

Аднак 12 верасня дзяржаўныя каналы паказалі фільм, у якім Камітэт дзяржбяспекі абвінаваціў у працы на СБУ пяцярых жыхароў Беларусі, а таксама затрымаў украінца, які, як сцвярджаецца, ладзіў тайнікі са зброяй у прымежных раёнах. Спецслужбісты заяўлялі, што схопленыя мужчыны рыхтавалі дыверсію на чыгунцы ў Талачынскім раёне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

МУС: На Белчыгунцы здзейснена больш за 80 «тэрактаў»

Чым Лукашэнка можа адказаць на дыверсію ў Мачулішчах?

«Масавыя чысткі рыхтаваліся загадзя, да самалёта. Але беларускія спецслужбы не Секурытатэ». Калі скончыцца гэта хваля рэпрэсій?

Ці змірыўся Захад з тым, што Беларусь у лапах Расіі, і якія выбары рыхтуе Лукашэнка?

Украінскі генерал лічыць, што Лукашэнка свядома абмежаваў вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй пасля няўдач на фронце. Але ці ў яго хто пытаецца?

Каментары7

  • Ын
    26.10.2023
       
    Мы праверылі па сваіх каналах мабільныя тэлефоны дваіх мужчын (сыноў)

    Чтобы проверить мобильный телефон, надо или
     1 - иметь своего человека внутри того мобильного оператора, чей номер используется, и этот человек должен получить доступ к хорошо защищенным данных, используя свои учетные данные, то есть не анонимно (уверен, что по протоколам оператора и скорее всего по требованиям слабовиков все такие доступы логируются), либо
     2 - иметь своего человека в органах, который направит оператору подписанный запрос на доступ, или
     3 - иметь своего человека в органах, который знает о ходе расследования и сообщил о проверке мобильных Азарову, или
     4 - можно еще тупо врать - надувать щеки и показывать свою полезность.

    В первых двух вариантах Азаров слил своего человека стопроцентно, в третьем - слил почти гарантированно. Во всех четырех вариантах видно человека, который не понимает последствий своих действий. Но с его оценкой, что это проверка среди своих, согласен.



  • Хвост
    26.10.2023
    Почему, за совершенный взрыв, кгб до сих пор не внесли в список террористических организаций? 
  • Янка
    26.10.2023
    Kotya, карацей кажучы - чарговы джып у Александраўцы ад кдб-тб

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →