Раней Віктар Орбан у дзень гадавіны антысавецкай рэвалюцыі ў Венгрыі 1956 года параўнаў сяброўства ў ЕС з савецкай акупацыяй.
Прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану нагадалі, што ніхто не абавязвае яго краіну быць сябрам Еўрапейскага Саюза. Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, паведамляе РБК-Украіна.
Барэль адзначыў, што Венгрыя ведае пра акупацыю яшчэ з савецкіх часоў.
«Шчыра кажучы, я не бачу ніякага падабенства паміж савецкай акупацыяй Будапешта і тым, што адбываецца ў Берламоне (будынак у Бруселі, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Еўракамісіі — НН). Я не бачыў ніводнага танка там. Ніхто не абавязвае Венгрыю быць сябрам ЕС», — адзначыў Барэль.
Раней Віктар Орбан у дзень гадавіны антысавецкай рэвалюцыі ў Венгрыі 1956 года параўнаў сяброўства ў ЕС з савецкай акупацыяй.
Прэм'ер абвінаваціў Еўрасаюз у спробах пазбавіць яго краіну самабытнасці і навязаць ёй ліберальную дэмакратыю. Такую ідэалогію венгры нібыта адпрэчваюць.
Ён таксама назваў Брусэль «дрэннай сучаснай пародыяй» Масквы.
Каментары
--------
Орбан вообще дурак.. Он походу думает что все вокруг тупоголовые -как его избиратели.
Было б здорово еслиб Венгрии заморозили членство в ЕС на время правления этого идиота. И ни цента денег не нужно им давать,пусть танчики на металлолом сдают.