Грамадства88

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў

BELPOL выпусціў новае расследаванне аб тым, як Беларусь дапамагае Расіі ў вайне з Украінай. Па даных аб'яднання, у нашай краіне вырабляюць часткі снарадаў для рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град». Таксама аб'яднанне экс-сілавікоў высветліла, якія прадпрыемствы задзейнічаны ў гэтым ланцужку і колькі Беларусь на гэтым зарабляе. «Люстэрка» расказвае галоўнае.

БМ-21 «Град». Фота: war-book.ru

У снежні 2022 года ў Беларусь прыбыў тагачасны міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. У час гэтага візіту ён і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы. Інфармацыя пра змест сустрэчы не агучвалася. Аднак сярод прысутных на ёй былі на той момант намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык і старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.

Па даных BELPOL, прыкладна праз два тыдні Дзмітрый Пантус сустракаўся з Дзянісам Мантуравым — на той момант намеснікам старшыні ўрада Расіі, міністрам прамысловасці і гандлю.

На перагаворах, зазначае аб'яднанне, размова ішла аб камплектуючых да рэактыўных снарадаў і стрэлаў 122 і 152 мм. Пэўныя дамоўленасці былі дасягнуты.

BELPOL адзначае, што з гэтага часу Дзмітрый Пантус пачынае «бамбіць лістамі» дырэктара расійскага холдынга «Тэхнадынаміка» з запытамі на пастаўку ў Беларусь камплектуючых да боепрыпасаў і стрэлаў калібру 122 і 152 мм. Сярод іх — узрывальнікі, парахавыя гільзы.

Як сцвярджае BELPOL, са спасылкай на ліст, падпісаны Пантусам, Беларусь кожны месяц збіралася вырабляць па 10 тысяч снарадаў калібру 122 мм і столькі ж — калібру 152 мм.

Па даных BELPOL, гэты ліст Зміцера Пантуса на холдынг «Тэхнадынаміка». Скрыншот відэа расследавання

У рамках гэтых даручэнняў мінскі «Завод дакладнай электрамеханікі» правёў навукова-даследчую працу пад грыфам «Зборшчык». Яе мэта — наладзіць вытворчасць зборкі рэактыўных снарадаў 122 мм.

— Аднак вось няўдача, нібыта і да зборкі гатовыя, але нешта ім замінае. І аб'ёмы не тыя, і расійскія пастаўшчыкі адмовіліся пастаўляць узрывальнікі, узрыўчатку, порах і дэтанатары. Натуральна, па зразумелых прычынах: расійскай арміі самой не хапае боепрыпасаў для працягу бойні ва Украіне, — адзначаюць у BELPOL. — І тады было вырашана максімальна лакалізаваць вытворчасць снарадаў на тэрыторыі Беларусі.

Як гэта адбывалася?

Па даных BELPOL, у Беларусі ў працу па вытворчасці кампанентаў уключылі як мінімум 16 прадпрыемстваў Мінпрама і Дзяржкамваенпрама. Як сцвярджае аб'яднанне, «самы значны ўклад» у працэс унёс «Завод дакладнай электрамеханікі».

У сакавіку 2023-га ён і расійскае навукова-вытворчае аб'яднанне «Сплав» заключылі кантракт на пастаўку больш за 184 тысячы корпусна-механічных частак рэактыўных снарадаў у рамках абароннага дзяржзаказу РФ.

Згодна з дакументам з верасня 2023-га кожны месяц беларускі бок абавязаны быў пастаўляць у Расію па 13 тысяч камплектаў частак для рэактыўных снарадаў калібру 122 мм. Назад у нашу краіну вярталася тысяча гатовых снарадаў калібра 122 мм.

— Аднак кожны месяц у Расіі застаецца 12 тысяч камплектаў дэталяў, якія ператвараюцца ў снарады для рускіх «Градаў», — адзначаюць экс-сілавікі.

Па даных BELPOL, у ланцужку асноўных вытворцаў дэталяў чатыры прадпрыемствы. Гэта жлобінскі БМЗ, жодзінскі «БАЗтьюб», аршанскі «Легмаш» і мінскі «Завод дакладнай электрамеханікі».

Ланцужок асноўных вытворцаў дэталяў для БМ-21 «Град». Скрыншот відэа BELPOL

Так, БМЗ вырабляе гарачадэфармаваныя трубы і займаецца іх загартоўкай.

Гатовыя часткі пастаўляюць на «Завод дакладнай электрамеханікі», а яны ўжо іх перадаюць расійскаму «Сплаву».

Схема вытворчасці дэталей для снарадаў БМ-21 «Град» у Беларусі. Скрыншот відэа BELPOL

У расследаванні таксама адзначылі, што, у дадатак да гэтай нагрузкі «БАЗтьюб» таксама пастаўляе партыі трубавых нарыхтовак снарадаў яшчэ і на расійскае прадпрыемства «Штамп». У лістападзе 2023-га яны заключылі кантракт на пастаўку больш як 60 тысяч трубавых нарыхтовак. Кошт іх дасягнуў амаль 828 мільёнаў расійскіх рублёў.

BELPOL сцвярджае, што не абышлося ў гэтай схеме і без праблем. Цяжкасці з'явіліся ўжо на этапе выпуску першых дэталяў. У спіс цяжкасцяў уваходзілі:

  • недахоп кваліфікаваных спецыялістаў,
  • брак,
  • план вытворчасці, «які нельга парушыць».

Як вырашалі гэтыя праблемы? BELPOL паведамляе, што «БАЗтьюбу», напрыклад, на дапамогу прыйшоў «БелАЗ». Прадпрыемства падставіла плячо ў вытворчасці дэталяў, а таксама з кадрамі: на вахту туды адправіла дзесяць работнікаў.

BELPOL адзначае, што ў схему вытворчасці снарадаў уваходзяць не толькі тыя, хто стварае часткі снарадаў, але і, напрыклад, займаюцца іх афарбоўкай, механічнай і хімічнай апрацоўкай. Сярод іх МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш».

Напрыклад, «Гомельскі завод ліцця і нармалей» вырабляе па замове «БАЗтьюба» гальванічную апрацоўку дэталяў.

Якія маштабы вытворчасці?

Па даных BELPOL, у 2024 годзе ў Расію планавалася паставіць па 105 тысяч хваставых і галаўных труб рэактыўнага снарада.

Гэта значыць, у агульнай колькасці Дзяржкамваенпрам, камерцыйныя структуры, а таксама прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад Міністэрства прамысловасці, павінны былі дапамагчы Расіі вырабіць 155000 рэактыўных снарадаў да РСЗА «Град».

У аб'яднанні былых сілавікоў падлічылі, што імі можна «накрыць» 13 такіх райцэнтраў, як Орша.

Па даных BELPOL, з улікам выкананых кантрактаў і тых, што зараз знаходзяцца ў працэсе рэалізацыі РФ, будзе пастаўлена больш за 4,5 мільёнаў дэталяў і зборак да рэактыўных снарадаў на суму каля 25,8 мільярдаў расійскіх рублёў.

Каментары8

  • Янка
    19.01.2025
    Яніна , нажаль, таксама i Беларусь. Бо вырабляюць для мордара часткі зброі, якая забівае ўкраінцаў, не Лукашэнка і Карпянкоў, а г.з. "простыя беларусы", якія не грэбуюць расейскімі крывавымі грашыма за саўдзел у забойстве ўкраінцаў. І ў рэшце рэшт за гэты продаж сумлення давядзецца адказваць.
  • Paliašuk
    19.01.2025
    Яніна , ага, канечне, хунта. А дэталі точаць марсіяне. Па апошняй сацыялогіі 47% гараджан задаволеныя кірункам, у якім рухаецца краіна (ад сябе - за рускім ваенным караблём). Амаль у паловы насельніцтва толькі-толькі жыццё пачало наладжвацца, заробкі за вытворчасць "металічных вырабаў" выраслі, крэдыты на шпакоўні сталі больш дасяжныя. А вы ім пра нейкі мір, адыход ад рашкі ды іншыя рэчы з раздзела фантастыкі. Гэта рабы, якія свае падвышаныя заробкі, прэміі, 13-я зарплаты, льготныя крэдыты пасля вайны будуць са скавытаннем успамінаць і прасіць новую бойню, каб зноў жыраваць на свае крывавыя рублі.
    Своечасовы фільм - адказ усім прыхільнікам адмены санкцый, якімі б гуманітарнымі мэтамі яны ні кіраваліся.
  • Звычайны левак
    19.01.2025
    Paliašuk, хлопцы, навошта вы такiя злыя? Гэта ж усё Беларусы. Можа, яны пад прымусам працуюць, крываыя грошы iм атрымлiваць брыдка, а ў новых кватэрах жывуць з агiдай. I навогул я ня веру гэтай статыстыцы. У 2020 нас было 97%, адкуль тады столькi здраднiкаў?

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць