Усяго патроху11

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама

Вынікі новага даследавання сведчаць аб тым, што дочкі часта атрымліваюць больш любові і ўвагі ад маці і бацькі, чым сыны. Чаму так адбываецца і як бацькам выправіць сітуацыю?

Знайсці адказ на пытанне, якія дзеці часцей атрымліваюць статус «любімчыкаў» у сям'і, паспрабавала амерыкана-канадская каманда даследчыкаў. Свае высновы, якія абапіраюцца на аналіз 30 папярэдніх прац, а таксама на даныя з буйных баз даследаванняў, якія ахапілі каля 20 тысяч удзельнікаў з ЗША і краін Заходняй Еўропы, яны апублікавалі ў Psychological Bulletin.

У сваім аналізе аўтары параўноўвалі родных братоў і сясцёр у адной сям'і па пяці аспектах бацькоўскіх адносін: агульнае ўзаемадзеянне; станоўчае ўзаемадзеянне (падтрымка, пахвала); адмоўнае ўзаемадзеянне (крытыка, пакаранні); размеркаванне рэсурсаў (час, грошы); узровень кантролю. Увага надавалася полу дзяцей, іх рысам характару і парадку нараджэння.

Як адзначаюць самі аўтары, першапачаткова яны меркавалі, што мамы будуць аддаваць перавагу дочкам, а таты — сынам. Аднак даследаванне паказала, што і мама, і тата з большай імавернасцю аддавалі перавагу дочкам.

Акрамя таго, найбольш адказныя і паслухмяныя дзеці таксама аказваюцца ў фаварытах. Як тлумачаць аўтары, бацькі схільныя лягчэй знаходзіць супольную мову з такімі дзецьмі, таму што гэта спрашчае сямейныя ўзаемадзеянні.

Яшчэ адной нечаканасцю, па словах аднаго з аўтараў даследавання Аляксандра Енсэна (Alexander Jensen), стала тое, што больш таварыскія і актыўныя дзеці (экстраверты) не атрымліваюць большай любові ў бацькоў, хоць у грамадстве звычайна такія якасці ў пашане.

Яшчэ адна выснова, да якой прыйшлі даследчыкі, заключаецца ў тым, што старэйшым дзецям бацькі даюць больш самастойнасці.

Енсэн адзначае, што іх высновы дапамогуць бацькам быць больш уважлівымі да сваіх прадузятасцяў і імкнуцца абыходзіцца з усімі дзецьмі справядліва.

Па словах аўтараў, нават неўсвядомлены фаварытызм здольны ўплываць на адносіны паміж братамі і сёстрамі і на эмацыйны дабрабыт кожнага дзіцяці. Іх ранейшыя даследаванні паказалі, што адрозненні ў адносінах бацькоў да дзяцей могуць пакідаць доўгатэрміновыя наступствы.

Тыя, хто ў дзяцінстве карыстаўся перавагай бацькоў, звычайна валодаюць большай псіхалагічнай устойлівасцю, дабіваюцца большага поспеху ў кар'еры, маюць больш трывалыя адносіны і радзей сутыкаюцца з праблемамі ў паводзінах.

Натуральна, што часам бацькі свядома падтрымліваюць слабое ці менш таленавітае дзіця, каб забяспечыць яму роўныя шанцы ў жыцці. Аднак гэта не значыць, што іншых дзяцей любяць менш. Бацькам важна тлумачыць свае рашэнні і паказваць, што любоў не вымяраецца часам ці ўвагай, нададзенай канкрэтнаму дзіцяці.

«Галоўнае — зрабіць так, каб кожнае дзіця адчувала сябе любімым і падтрыманым. Звярніце ўвагу на тое, што вашыя дзеці лічаць несправядлівым. Калі яны гавораць пра гэта, слухайце іх. Альбо ім бракуе разумення сітуацыі, альбо вам сапраўды варта перагледзець свае метады выхавання.

Будзьце адкрыты да змен. Мы не кажам, што бацькі павінны адчуваць віну. Наадварот, гэта даследаванне — нагода задумацца, дзе можна нешта палепшыць, без крайнасцяў», —

раіць Енсэн і дадае, што часам бацькі настолькі заклапочаныя тым, каб абыходзіцца з дзецьмі аднолькава, што выпускаюць з-пад увагі іх індывідуальныя патрэбы, што рабіць не варта.

Каментары1

  • Янак
    19.01.2025
    дзеці-дзяўчынкі атрымоўваюць больш увагі не толькі ад бацькоў, але ад усёй радні і знаемых. З'яўляецца у пакоі дзяўчынка, усе охаюць - якая прыгожанькая, і сукеначка, і касічкі, і банцікі, давай вершык раскажы, а што у садзіку. А хлопчык зойдзе - здароў, як справы, давай сядай, ціха. І уся камунікацыя. Я гэта, як малы быў, садаўскага узросту, зауважыў. Гэта не падабалася , а потым расцеш і прымаеш абставіны. Зараз у мяне ёсць плямянніца і пляменнік. І дзяучынцы - больш увагі. А хлопчык лезе - адчапіся.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць