Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?
У снежныя зімы мышы і іншыя грызуны хаваюцца ў тунэлях пад паверхняй снегу. Але ліса, каб злавіць іх, схіляе галаву з боку ў бок, прыслухоўваючыся да крокаў сваёй ахвяры, і здзяйсняе дзёрзкую атаку з паветра.

У гэтым труку ліса высока падскоквае і нырае тварам у снег. Як яна не траўмуецца пры гэтым?
Як тлумачаць навукоўцы, доўгія морды гэтых лісіц (від называецца «ліс звычайны», ці Vulpes vulpes) больш вузкія, чым у іншых відаў, і таму праходзяць скрозь снег, як нож скрозь масла.
Як піша The Washington Post, каб праверыць гэта, навукоўцы прасканавалі чарапы больш чым дзясятка відаў лісіц і вялікіх котак, раздрукавалі 3Д-мадэлі мордаў і кінулі іх у снег у лабараторыі, а датчыкі на кожнай мадэлі замерылі сілу ўдару.
Выявілася, што падчас нырання лісіца вострым носам рассоўвае снег, як вадкасць, а не ўшчыльняе яго, што памяншае сілу ўдару і зводзіць да мінімуму верагоднасць атрымання траўмы.
Напрыклад, для рысяў, у якіх насы шырэйшыя, такі трук быў бы больш траўматычным.
Так доўгая морда лісаў дапамагае ім глыбей закопвацца ў снег і раней і хутчэй дабірацца да здабычы.
Каментары