Аўто77

Беларусы цяпер змогуць купіць для асабістага карыстання «Танк»

Гаворка пра навінку кітайскіх аўтавытворцаў, якую прывезлі ў Беларусь.

Tank 500. Фота: intercargo.by

Уседарожнікі з КНР Tank афіцыйна прадставілі на выставе Auto Expo 2023. Рэалізацыяй некалькіх відаў аўтамабіляў з такой назвай зоймуцца афіцыйныя дылеры Haval і GWM у Мінску. Такім чынам, атрымліваецца, што ў аўтасалонах сталіцы можна будзе купіць Tank, піша Tochka.by.

Пакуль на беларускі рынак прыгналі дзве разнавіднасці — Tank 300 і 500.

Tank 300 мае ўзмоцненую платформу ўласнай распрацоўкі канцэрна Great Wall Motor. Разганяе яго двухлітровы турбіраваны рухавік магутнасцю 220 к. с., а дапамагае ў гэтым васьміступеньчатая КПП. 

Іншая мадэль — Tank 500 — больш магутная і выглядае эфектна. Акрамя таго, аўто абсталяванае шасціцыліндравым рухавіком V6 аб'ёмам 3,0 л з камбінаваным упырскваннем паліва.

Цана ў Беларусі ў салонах пакуль не называецца, але іншы дылер прапануе аўто па цане ад 82 тысяч даляраў.

Цана як для сапраўднага міні-танка для асабістага карыстання, як казаў калісьці вядомы сатырык.

Каментары7

  • ЯНКА
    14.10.2023
    Дарэчы, учора (ці дакладней пазаўчора) першы раз убачыў «Хунцы Н9+». Вось гэта сапраўды адметная машына, як і іхні электраўседарожнік E-HS9, якіх ужо ўдосталь. :)
  • мазаічная газэта
    14.10.2023
    ЯНКА, а вы ў мацкве (ці дзе вы там) па-расейску таксама такім вычварэнскім "стылем" пішаця? у якой газэці (калі не сакрэт)?
  • баж
    14.10.2023
    Tochka - да - согласна - тоска еще та... Tocка - вот так бы им и надо называться

    здзіўлена, што НН перадрукоўвае з іх

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі10

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш12

Лаяльных беларусаў не засталося? У новым сезоне «Фактар.by» у журы спрэс расіяне6

Куба засталася без электрычнасці пасля аварыі на галоўнай ЦЭЦ краіны

Памёр Генадзь Цыхун

«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча8

Украіна апублікавала ВІДЭА з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму6

«Кансэнсусу цяпер няма». Байдэн выказаўся пра дальнабойныя ўдары па Расіі3

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках5

«Запчасткі для людзей» — вучоныя вырошчваюць крывяносныя сасуды ў лабараторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі10

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →