Свет66

ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён

Поўны блэкаўт можа паставіць пад пагрозу жыхароў — у сектары Газа пражывае каля 2,3 млн чалавек.

Фота: Fatima Shbair / AP

Адзіная электрастанцыя ў сектары Газа, якая забяспечвае жыхароў анклава электраэнергіяй, можа застацца без дызельнага паліва на працягу некалькіх дзён, гаворыцца ў заяве ААН, піша Бі-бі-сі.

Поўны блэкаўт можа паставіць пад пагрозу жыхароў — у сектары Газа пражывае каля 2,3 млн чалавек.

Сектар у значнай ступені залежыць ад Ізраіля, які ў нядзелю цалкам спыніў пастаўкі.

Звычайна Газа закупляе ў Ізраіля 120 МВт электраэнергіі ў дзень, а яе адзіная электрастанцыя, якая працуе на дызельным паліве (якое таксама паступала з Ізраіля) вырабляе яшчэ 60 МВт.

У паведамленьні ААН таксама гаворыцца, што ў сектары Газа ў выніку баявых дзеяньняў перамешчана больш за 123 тысячы палесцінцаў.

«Баявыя дзеянні прывялі да ўнутранага перамяшчэння насельніцтва. Больш за 17 500 сем'яў, у якіх пражывае 123 538 чалавек, сталі вымушанымі перасяленцамі ў Газе, у асноўным з-за страху, праблем з бяспекай і разбурэння дамоў», — заяўляюць у арганізацыі.

Па даных ААН, ізраільскія авіяўдары наносяцца ў тым ліку па жылых дамах, у некаторых выпадках — без папярэджання жыхароў аб эвакуацыі.

«У горадзе Газа былі цалкам разбураныя чатыры буйныя жылыя шматпавярховікі. [ … ] Па наяўных даных, у гэтых выпадках ізраільскія войскі загадзя папярэджвалі аб небяспецы, і загінулых у выніку гэтых інцыдэнтаў не было. Па даных Міністэрства грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва Газы, 159 будынкаў было разбурана, а 1210 атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні».

Каментары6

  • Напляваць
    09.10.2023
    Вось праўда, усе роўна, чаму аан пячэцца толькі пра тэрарыстаў
  • Суповой пакетик
    09.10.2023
    А чего же они хотели, расстреливая мирных, невинных людей? Винтовку, говорите, в руки время взять? Вот и вырабатывайте себе этой винтовкой электроэнергию для своих миллионов граждан! Кабы вы о них подумали, на Израиль бы не лезли. А теперь поздно... 
  • Яўрэй
    09.10.2023
    Навошта там яна? Ім зараз хавацца трэба

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →