Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў адмяніць правядзенне выбараў прэзідэнта Расіі, прызначаных на 17 сакавіка 2024 года, з-за вядзення Расіяй вайны ва Украіне. А калі іх і праводзіць, то толькі з адным кандыдатам — Уладзімірам Пуціным.
«Я прапаную цяпер, калі ідзе СВА, аднагалосна прыняць рашэнне, што на выбарах у нас будзе адзін кандыдат — Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Або часова адмяніць выбары, таму што іншага чалавека ў нас няма, які мог бы абараніць сёння нашу краіну»,— адзначыў Кадыраў падчас флэшмоба, які чачэнскія ўлады правялі ў Грозным да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна.
На думку кіраўніка Чачні, усе ведаюць, які Пуцін «сумленны, правільны». Ён, маўляў, «ніколі не кідае сваіх, максімальна імкнецца захаваць каманду» і «максімальна ўнікае ва ўсе праблемы рэгіёнаў».
15-гадовы сын Рамзана Кадырава стаў Героем Чачні
«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас
Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА
«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека
Каментары