Грамадства1212

Прытулак для беларускіх уцекачоў у Варшаве просіць дапамогі

Шэлтар у Варшаве працуе з красавіка 2022 года. Ад пачатку ён прызначаўся для жанчын з дзецьмі, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, у тым ліку і для беларусак — такія былі ўмовы спонсараў. Цяпер плануецца, што прытулак будзе прымаць пераважна ўцекачоў з Беларусі, але кіраўніца шэлтара Ганна Федаронак вымушаная шукаць сродкі на ўтрыманне ўстановы — пакуль яны ёсць толькі на месяц наперад.

Фота: сацыяльныя сеткі Ганны Федаронак

Абсталяванне шэлтара — паводле ўласнага досведу

Ганна Федаронак кіруе прытулкам ад моманту яго стварэння. У Беларусі жанчына была актывісткай кампаніі «Краіна для жыцця», у жніўні 2020-га яе арыштоўвалі за ўдзел у пратэстах, а ў пачатку 2021-га — завялі крымінальную справу. Таму мусіла ўцякаць — спачатку ва Украіну, дзе і давялося пажыць у шэлтары.

«Уцякала з малодшай дачкой. Мы трапілі ў прытулак у Кіеве, там жылі ў пакоі на 6 чалавек. У мяне з сабой не было ні бялізны, ні шкарпэтак, таму я па сабе ведаю, як гэта важна — каб на чужыне было дзе прытуліцца першым часам», — расказвае жанчына.

Пазней Ганна перабралася ў Польшчу, тут працавала ў Народным антыкрызісным упраўленні. Потым аднадумцы, якія таксама апынуліся ў замежжы, прапанавалі заняцца арганізацыяй шэлтара.

«Беларуская дыяспара ў Італіі знайшла спонсараў — італьянскую кампанію Progetto Sud. Яна дапамагала нам паўтара года, раз на паўгода пералічвала сродкі. Мы разлічвалі, што падтрымка працягнецца яшчэ на шэсць месяцаў, але нам адмовілі. Мы ні ў якім выпадку не крыўдуем — наадварот, мы ўдзячныя за тое, што паспелі зрабіць. Але цяпер шукаем фінансавыя магчымасці, каб працягваць працу, бо рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, яны становяцца яшчэ больш жорсткімі, і ў вымушаных уцекачоў павінна быць месца, куды яны могуць звярнуцца па першую падтрымку», — кажа актывістка.

Сем пакояў, дзве кухні і дзяжурства, каб трымаць усё ў парадку

Варшаўскі шэлтар — гэта трохпавярховы жылы дом па адрасе Blotna, 18, які належыць грамадзяніну Польшчы. Паводле Ганны Федаронак, знайсці памяшканне было нялёгка, бо не кожны гаспадар пагодзіцца здаць свой дом у арэнду, ведаючы, што тут будуць жыць часовыя людзі, ды яшчэ ў вялікай колькасці.

Але такі чалавек знайшоўся і нават дазволіў трохі пераабсталяваць дом дзеля патрэб вымушаных уцекачоў. Тэхнічны першы паверх зрабілі жылым, тут ёсць і невялікая кухня, увогуле ў будынку іх дзве, на кожным паверсе агульныя прыбіральні і душавыя. За парадкам сочаць па чарзе: ёсць графік дзяжурстваў, і насельнікі самі падтрымліваюць чысціню ў месцах агульнага карыстання.

Варшаўскі шэлтар. Фота: асабісты архіў Ганны Федаронак

Каля будынка ёсць уласны закрыты падворак, там зрабілі дзіцячую пляцоўку. Гараж адвялі пад склад гаспадарчых рэчаў.

Адначасова ў шэлтары могуць пражываць 35 чалавек, тут сем жылых пакояў, ёсць уся неабходная мэбля, пасцелі, посуд, цацкі для дзяцей. Ёсць два халадзільнікі, дзе кожны мае ўласнае месца для прадуктаў, якія купляе сам. Ёсць і прадукты «агульнага карыстання» — гэта крупы, мука, цукар, так што ў самыя першыя дні новага насельніка і накормяць, і спаць пакладуць, і выслухаюць — што таксама важна.

Шэлтар — гэта і «псіхатэрапія», і першыя крокі ў «замежнае» жыццё

«Каб вы толькі ведалі, які жах робіцца ў Беларусі!» — гэта першая фраза, якую найчасцей даводзіцца пачуць ад новых жыхароў. Часам людзі плачуць і гадзінамі распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць, — распавядае Ганна Федаронак. 

— Бывае, абнімемся — і плачам разам, бо ў кожнага свая трагічная гісторыя. Іншым разам людзі ўцякаюць з Беларусі ў літаральным сэнсе — пераплываюць рэчкі, суткамі хаваюцца ў лесе, бо за імі сочаць. Уяўляеце, які гэта стрэс? Часта прыгадваю гісторыю Марыны Кіявец, якая прыехала да нас з трыма сынамі, самаму меншаму было каля 5-ці. У Беларусі яе звольнілі з працы за ўдзел у пратэстах, арыштоўвалі за «экстрэмісцкія» спасылкі, пагражалі «крыміналкай». Муж аказаўся «ябацькам», не падтрымаў яе. І вось яна з трыма дзецьмі, у іншай краіне, без мовы, без грошай. Як жыць далей? Але нічога, усё пакрысе наладзілася: яна пераехала ў Беласток, знайшла працу… Прасцей уладкавацца, калі ты малады мужчына і без сям'і. Жанчынам — асабліва цяжка».

Насельнікі прытулку. Фота: асабісты архіў Ганны Федаронак

Гаспадыня шэлтара ўзяла на сябе не толькі клопат «псіхатэрапеўта»: яна літаральна «за ручку» водзіць «новенькіх» па ўсіх інстанцыях, каб людзі не разгубіліся ў новых варунках.

«Ідзём у банк, каб завесці рахунак і картку, афармляем праязны на грамадскі транспарт і «песель» (індывідуальны ўліковы нумар, неабходны для рэгістрацыі ў Польшчы), потым рэгіструемся ва ўправе па справах замежнікаў, каб атрымаць міжнародную абарону, бо мала ў каго ёсць візы або іншыя падставы для легальнага знаходжання. Увогуле ў маім разуменні прытулак — гэта не толькі «спальнае месца». Гэта як «хуткая дапамога», якую важна аказаць своечасова», — лічыць Ганна Федаронак.

Для старту ў новае жыццё насельнікам даецца месяц

Як аформіць дзяцей у школу, куды можна ўладкавацца на працу без ведання мовы, дзе знайсці курсы вывучэння польскай мовы — гэта пытанні, з якімі ў шэлтары звяртаюцца да Ганны. Іх неабходна вырашаць аператыўна, бо тэрмін знаходжання ў прытулку не бясконцы, падкрэслівае кіраўніца:

«Раней жанчын з дзецьмі мы маглі трымаць да двух месяцаў. Цяпер, калі змяніліся ўмовы і мы рыхтуемся прымаць беларускіх уцекачоў, тэрмін скароцім да месяца. Вядома, «на вуліцу» нікога не выкінем у складаных выпадках. Але адразу відаць, ці гатовы чалавек шукаць працу і абсталёўвацца на новым месцы, ці вырашыў адсядзецца за чужы кошт. Такія выпадкі былі, і прыйшлося падпіхваць — «давайце ўжо, варушыцеся, вы ж дарослыя людзі».

Дарэчы, у шэлтэры імкнуцца дапамагчы не толькі дарослым, але і дзецям. Для іх арганізоўваюць святы, абавязкова адзначаюць дні народзінаў. Бывалі выпадкі, што дзяцей перавозілі цераз мяжу асобна, і тады ўсе насельнікі разам бралі над імі шэфства да прыезду бацькоў.

Дзіцячае свята ў шэлтары. Фота: instagram.com / fondzycie

Штомесяц для працы шэлтара патрэбна каля 5 тысяч даляраў

Знаходжанне для насельнікаў у шэлтары бясплатнае, але ўтрымліваць яго — справа не танная. Ганна падлічыла выдаткі: у сярэднім выходзіць 5 тысяч даляраў на месяц. Бо дом вялікі, ацяпленне газавае, і ў халодную пару года толькі за гэта «набягае» амаль тысяча даляраў. А яшчэ — арэндная плата, плата за ваду, за электрычнасць. Плюс бягучыя выдаткі: на канцылярскія прылады, на посуд, на рамонт ці набыццё мэблі.

Дзякуючы ахвярадаўцам, на складзе назбіралася шмат дзіцячых рэчаў, але ў вялікім дэфіцыце мужчынскае адзенне і абутак. Ганна Федаронак кажа, што прытулак з вялікай удзячнасцю прыме і бытавую хімію, і сродкі гігіены (мыла, шампунь, гель для душу), і прадукты. Але самая вялікая праблема — грошы. На сёння ёсць сродкі на ўтрыманне шэлтара ў кастрычніку, далей — надзеі толькі на спонсараў і на беларускую салідарнасць.

«Аляксей Лявончык, адзін з заснавальнікаў фонду Linking Media, даў нам рахунак для збору грошай. Свайго такога рахунку ў нас не было, бо мы і не думалі, што давядзецца прасіць дапамогі», — кажа Ганна Федаронак. 

Па ўсіх пытаннях падтрымкі яна просіць звяртацца да яе асабіста праз тэлефон +48 505 387 584. Пералічыць грошы зараз можна на рахунак у банку Santander Polska:

  • PLN: PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300
  • Атрымальнік — Linking Media
  • SWIFT — WBKPPLPP
  • мэта пераводу — «na cele statutowe».

Кіраўніца шэлтара кажа: «Нам бы пратрымацца яшчэ хаця б адзін год!» Чаму год?

Адказ на гэтае пытанне — мара Ганны Федаронак, што праз год у Беларусі адбудуцца перамены да лепшага, і існаванне прытулку для палітычных уцекачоў перастане быць актуальным. Але пакуль гэта толькі спадзевы.

Каментары12

  • Ded_OK
    29.09.2023
    Я бы все же ориентировался минимум на ДВА года.
    Оптимизм это хорошо, но реалии все же немного другие..
  • Валерий Цепкало
    29.09.2023
    Кеня, любезный, прошу прекратить упоминания моего имени. Ответственно заявляю, что никакого отношения и никакой помощи так называемой Центру помощи не оказывал, не оказываю и, безусловно, не собираюсь оказывать. Банальный вопрос: с какого перепуга? Ещё европейским структурам и службам нужно досконально проверить деятельность тех центров и всех якобы убегающих от "преследования". Хочу ответственно пояснить, что в рамках действующего законодательства Республики Беларусь действует специальная комиссия по возвращению белорусов - это реально действующий правовой механизм, которым следует воспользоваться. Прошу также ещё раз поекратить упоминание моего имени на данном интернет-ресурсе.
  • хмык
    29.09.2023
    калі гэта сапраўды Цапкала піша, то бяда - крыўдлівы горш за лукашэнку.. запрэціц-прэкраціц.. але ж вось уважліва чытае Нашу Ніву

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч28

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі4

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур38

Брэйвік прыйшоў на камісію аб вызваленні з выгаленымі літарамі Z на галаве ФОТАФАКТ12

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца16

У Гданьску напалі на беларусаў17

«Не чапайце, яны з сям'ёй адпачываць прыйшлі». Мінчанка сустрэла ў аквапарку «Лебядзіны» зграю тараканаў5

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі3

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч28

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →