Каля поўдня 19 верасня ў райцэнтры Клічаве на вуліцы Магілёўскай у двары аднаго з прыватных дамоў здарыўся няшчасны выпадак — патанула 2-гадовае дзіця, паведаміў Следчы камітэт.
Папярэдне ўстаноўлена, што днём раней дзеці выкапалі ў двары яму глыбінёй 59 сантыметраў, у якой пасля дажджу засталася вада. А пасля двухгадовы хлопчык падчас гульні спатыкнуўся і ўпаў у яму ўніз галавой.
Дзіця з вады выняла маці. Хлопчыка выратаваць не ўдалося, лекары канстатавалі яго смерць.
Каментары