Напярэдадні Дня народнага адзінства тэлеграм-канал Чачэрскага райвыканкама запусціў анлайн-чэлендж «Рыфмуецца_з_Радзімай».
Яго ўдзельнікам прапануюць прачытаць верш пра Беларусь і размясціць відэаролік у сацсетках пад хэштэгам #Рыфмуецца_з_Радзімай.
Адкрыў чэлендж Валерый Залужны, фельчар брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Чачэрскай ЦРБ.
Ён прачытаў верш «Мой край» Валерыі Бароўскай:
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я ведаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Цікава тут тое, што хлопец — цёзка галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага, які цяпер стаў сусветнай зоркай вайсковага майстэрства.
Каментары
не рыфмуюцца з Радзімай.
А што з ёй рыфмуецца?
Родны сцяг над вуліцай,
а зняволеныя - дома,
і сышла дыктату стома.
Эмігранты, рэлаканты
дружна едуць усе дахаты.
З перамогай - ваяры.
Лоўкост - у Крым і ў Рым.
І па-беларуску - тэлік,
І канцэрт грыміць на Стэле.
Можа скласціся бясконцым бел-чырвона-белы верш,
бо Радзіма і Свабода ўсё ж рыфмуюцца найперш.
Жыве Беларусь!
Ленін знік - замест Астрожскі, Тарашкевіч, Каліноўскі,
Быкаў, Геніюш, Касцюшка,
Бандарэнка, Алесь Пушкін.