Прычыны смерці гульца не называюцца.
Былы форвард «Бостан Сэлтыкс» і «Арланда Мэджык» Брэндан Хантэр памёр на 43-м годзе жыцця, паведаміла прэс-служба «Арланда».
«Мы глыбока засмучаныя жахлівай навіной пра смерць нашага былога таварыша па камандзе Брэндана Хантэра. Мы выказваем глыбокія спачуванні ягонай сям'і», — заявілі ў клубе.
Брэндан Хантэр гуляў у сезоне 2003—2004 за «Бостан Сэлтык», затым сезон правёў за «Арланда Мэджык». Яго пазіцыя была цяжкі форвард.
Потым ён падпісаў кантракт з «Мілуокі Бакс», але пакінуў клуб яшчэ да пачатку сезона. Тое ж самае адбылося і з «Кліўленд Кавальерс»: падпісаў кантракт, але не згуляў ніводнага матча.
Гуляў таксама ў Італіі, Ізраілі, Нямеччыне, Пуэрта-Рыка, Латвіі.
Каментары