Ад рэдакцыі1313

Нагадаем, што вы можаце чытаць «Нашу Ніву» і лацінкай

Кожны з вас можа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай. Так было да 1912 года, так стала зноў магчыма ў 2023-м.

Як чорт крыжа, так чарнасоценцы баяцца беларускай культуры і асабліва беларускай лацінкі. На сёння тэма пераходу на лацінку нясвоечасовая: не тое галоўнае. Але беларусам важна захаваць і гэтую частку нашай традыцыі і перадаць яе наступным пакаленням. Вось чаму мы стварылі версію «Нашай Нівы» лацінкай: ад сёння кожны з вас зможа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай.

Так было да 1912 года, пасля з фінансавых і практычных меркаванняў перайшлі на адзіны, кірылічны варыянт. Але сённяшнія інтэрнэт-тэхналогіі дазваляюць лёгка і танна зрабіць адваротнае. 

Кнопкі пераключэння на лацінку знаходзяцца зверху сайта, а таксама каля блока з апытаннямі і ў дэсктопавай, і ў мабільнай версіях.

Лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагоддзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч.

На ёй выдавалася «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час «Наша Доля» і «Наша Ніва». За чатыры стагоддзі свайго існавання яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, ужываўся на гарадскіх паказальніках ды схемах мінскага метро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацверджаны ААН.

Лацінка «Нашай Нівы» арыентуецца на класічны яе варыянт, які выкарыстоўваўся ў XX стагоддзі. Тэксты перакладаюцца на лацінку з дапамогай алгарытму аўтаматычнага перакладання, распрацаванага на аснове корпуса сучаснай беларускай мовы. Вялізная падзяка беларусам-праграмістам.

Праблемнае месца — перадача ўласных імён. На правільнай беларускай лацінцы яны маюць заставацца нязменнымі, як у мове-арыгінале: Shakespeare, Zelensky, Biden. Але аўтаматычны лацінізатар перадае іх у адпаведнасці з іх гучаннем: Šekśpir, Zialenski, Bajden (зрэшты, такое таксама прынята ў некаторых мовах, прыкладам, у латышскай). Але, спадзяваюся, вы нам даруеце гэтую непазбежнасць: мы не ў сілах самі зрабіць вялізную базу імён, гэтая задача пад сілу толькі вялікай інстытуцыі, функцыянальны лацінізатар у свабоднай Беларусі будзе адной з задач Акадэміі навук.

Наш лацінізатар даступны ўсім, можаце карыстацца.

І — чытайце. Чытайце кірыліцай, чытайце лацінкай, чытайце па-руску. Будзем удзячныя за данаты праз «Патрэон» на працу «Нашай Нівы».

Цяпер на сайце публікуецца каля 2100 артыкулаў за месяц, мы працуем таксама ў тэлеграме, інстаграме, тыктоку, ютубе. Якаснае і аператыўнае выданне на беларускай мове — гэта тое, што мы робім, каб на роднай мове чыталі, пісалі (пішыце рэдактару, пакідайце каменты). І пераказвайце, што піша «Наша Ніва», тым, хто сёння не можа яе чытаць. 

Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Lohka — amal tak ža, jak i kirylicaj

Каментары13

  • БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС
    09.09.2023
    Канвертацыя "не"/"ня" і "без"/"бяз" для правільнай тарашкевіцы і лацінкі: https://knihi.com/storage/pravapis2005.html


    Разьдзел 2. ПРАВАПІС Е, Ё, Я


    3.У першым складзе перад націскам е, ё ў спрадвечнабеларускіх словах пераходзяць у я (правіла “яканьня”): зе́лень – зяле́ніва, зялё́ны – зеляні́на – зеленава́ты; е́лка – ялі́нка; ё́лкі – ялчэ́ць; е́сьці – ясьце́; дзе́вяць – дзявя́ты – дзевяці́; дзе́сяць – дзяся́ты, пяцьдзяся́т – дзесятко́вы; сем – сямна́ццаць; во́сем – васямна́ццаць; лё́зы – лязо́; мё́д – мядо́вы – медаву́ха; ё́рмы – ярмо́; няпэ́ўны, бяззбро́йны. Паводле гэтага правіла пішуцца таксама часьцінка не й прыназоўнік без: ня наш, ня по́йдзе, ня што̀го́д, бяз кры́ўды, бяз мо̀вазна́ўства, бязь зьме́наў.


    То бок, аўтаматычны лацінізатар павінен ведаць словы, якія маюць націск на першы склад. І перад гэтымі словамі змяняць "не" на "ня". Даволі вялікі слоўнік (~240k словаў) з інфармацыяй аб націсках у XML фармаце можна знайсці на https://github.com/Belarus/GrammarDB
    Калі колькасць словаў зашмат вялікая для лацінізатара, то можна пакінуць толькі найбольш часта ўжывальныя з іх. Або выкарыстаць нешта накшталт Bloom filter.
  • Бжык
    09.09.2023
    Калі наркамаўка на лацінцы, дык гэта абра кадабра
  • Vadzim
    09.09.2023
    Heta sastarelaja lacinka. U sučasnaj vykarystoŭvajecca Ľĺ. U pačatku 20ha stahoddzia, kali zamianiali poĺskija litary na českapadobnyja Ł pakinuli bo na drukarkach inšaj nie było. Ciaper hety poĺski anachranizm boĺš nie patrebien

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →