Свет

У Арменіі затрымалі прарасійскага блогера і журналіста «Спутніка»

Іх падазраюць у незаконным абароце зброі.

У Арменіі затрыманыя прарасійскі блогер Міка Бадалян і журналіст «Спутнік Арменія» Ашот Геваркян. Іх падазраюць у незаконным абароце зброі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Следчага камітэта краіны Гор Абраамян, піша «Радыё Свабода».

Прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што Бадалян і Геваркян былі затрыманыя ў Сюнікскай вобласці 6 і 7 верасня. Усяго па справе аб незаконным абароце зброі затрыманыя сем чалавек.

Пасольства Расіі ў Арменіі заявіла, што распачне крокі для высвятлення абставінаў таго, што здарылася, і сочыць за развіццём сітуацыі.

Медыягрупа «Расія сёння», да якой адносіцца «Спутнік Арменія», таксама паведаміла аб тым, што сочыць за затрыманнем Геваркяна і «разлічвае на захаванне ўсіх працэсуальных нормаў».

«Магчымыя правакацыі, накіраваныя на падрыў дружбы паміж брацкімі народамі Расіі і Арменіі, павінны быць неадкладна спыненыя», — гаворыцца ў заяве холдынга.

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раскрытыкаваў расійскі міратворчы кантынгент у Нагорным Карабаху, заявіўшы, што той не выконвае сваёй задачы, а таксама заявіў, што залежнасць Арменіі ў сферы бяспекі толькі ад адной краіны, а менавіта Расіі, была «стратэгічнай памылкай». Са слоў палітыка, Расія сама пакідае Паўднёвы Каўказ. Ён падкрэсліў, што ніякія заходнія сілы, пра якія гавораць у Расіі, не падштурхоўваюць Ерэван да разрыву з Масквой.

Пазней стала вядома, што ў Арменіі з 11 да 20 верасня пройдуць супольныя армяна-амерыканскія вучэнні Eagle partner — 2023. Мінабароны краіны ўдакладніла, што вучэнні пройдуць у рамках падрыхтоўкі да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.

Арменія ўваходзіць у вайсковы блок АДКБ нароўні з Расіяй і яшчэ некалькімі краінамі, якія раней былі ў СССР. Пры гэтым яна падтрымлівае партнёрскія адносіны з НАТА. Першыя сумесныя вучэнні вайскоўцаў ЗША і Арменіі прайшлі яшчэ ў 2013 годзе.

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →