«Белавія» паступова аднаўляе працу сэрвісаў, прыпыненых з-за пераходу беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў «Леанарда», паведаміла прэс-служба кампаніі.
З 1 верасня кліентам даступныя наступныя паслугі:
- купля авіябілета. Яна магчымая як на прамыя, так і на стыкавыя рэйсы «Белавія». Афармленне даступна ў офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», у прадстаўніцтвах і ў агентаў;
- змена даты вылету. Яна магчыма ў офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», у прадстаўніцтвах і ў агентаў;
- вяртанне авіябілета. Яно магчымае па месцы набыцця авіябілета. Калі білет раней быў набыты на сайце belavia.by, для афармлення вяртання трэба звяртацца ў офісы продажаў «Белавія»;
- набыццё дадатковых паслуг: правоз дадатковага багажу; асаблівых катэгорый багажу; перавозку несуправаджаных дзяцей і жывёл пакуль магчыма аформіць толькі афлайн — у офісах па продажы авіябілетаў «Белавія», прадстаўніцтвах, у агентаў.
Функцыі, якія ўсё яшчэ застаюцца недаступнымі:
- купля авіябілетаў на сайце;
- анлайн-рэгістрацыя;
- купля месцаў у салоне самалёта;
- афармленне любых паслуг з дапамогай аплатнай сістэмы «Разлік»;
- мабільная праграма;
- сэрвісы праграмы «Белавія Лідар»: асабісты кабінет, афармленне прэміяльных білетаў, выбар месца ў салоне для ўдзельнікаў элітных узроўняў.
Анлайн-рэгістрацыю (але пакуль без магчымасці выбару месца) плануецца запусціць 3 верасня.
Каментары