Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы
Чэмпіён Кіпра ў матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы перамог славацкі «Слован» з Браціславы.
У першым матчы славакі ў сябе дома выйгралі 2:1, а сёння «Арыс» разграміў славакаў 6:2.
«Арыс» трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі, валодае клубам беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў. За клуб таксама гуляе беларус Арцём Шуманскі, праўда, сёння яго не было ў заяўцы на матч.
Менавіта «Арыс» выбіў у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ. Першы матч скончыўся разгромам 6:2, у другім матчы было 5:3.
У трэцім раўндзе «Арыс» саступіў чэмпіёну Польшчы «Ракуву» (першы матч — 1:2, 0:1) і вылецеў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе і здолеў прайсці «Слован».
Лёсаванне групавой стадыі Лігі Еўропы, як і Лігі канферэнцый адбудзецца ў пятніцу.
«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам
Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра
Трэнер «Арыса»: Прабачце, я таксама беларус, мне горка, крыўдна за сваю краіну
«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў
Каментары