Свет

Нараджальнасць уйгураў знізілася на 48,7% за два гады. Навукоўцы загаварылі пра генацыд

Новыя звесткі з Сіньцзянь-Уйгурскай аўтаноміі паказваюць, што ціск на ўйгурскую нацыянальную меншасць павялічваецца.

Фота The Reuters

На фоне занепакоенасці заходніх краін наконт кітайскай палітыкі ў дачыненні да ўйгураў нямецкі даследчык Адрыян Цэнц правёў аналіз уздзеяння на насельніцтва шматгадовых рэпрэсій Пекіна ў Сіньцзяне, які паказвае сапраўдны намер, што стаіць за доўгатэрміновым планам кітайскага ўрада ў адносінах да ўйгурскага насельніцтва. Па ацэнках даследчыка, кітайская палітыка можа скараціць колькасць народжаных уйгураў на 2,6-4,5 мільёна за 20 гадоў.

Праваабарончыя групы, даследчыкі і некаторыя жыхары сцвярджаюць, што кітайская палітыка ўключае ў сябе прымусовыя абмежаванні на нараджальнасць для ўйгураў.

Кітайскі ўрад не разгалошвае ніякіх афіцыйных мэт па скарачэнні долі ўйгураў у рэгіёне. Але на аснове аналізу афіцыйнай нараджальнасці, дэмаграфічных прагнозаў і этнічных суадносін Цэнц мяркуе, што палітыка Пекіна можа павялічыць долю кітайцаў у паўднёвым Сіньцзяне з 8,4% да 25%.

З 2017 да 2019 года нараджальнасць уйгураў знізілася рэзка, аж на 48,7%. За парушэнне квот на нараджэнне ў Сіньцзяне этнічным меншасцям пагражае не штраф, як у іншых рэгіёнах Кітая, а арышт. З 2017 года ў Сіньцзяне практыкуюцца раздзяленне сямейных пар, прымусовыя аборты і стэрылізацыя.

Кітайскія чыноўнікі пераконваюць, што ўсе гэтыя працэдуры з’яўляюцца добраахвотнымі, а зніжэнню нараджальнасці ўйгураў паспрыялі фактары развіцця, у тым ліку павелічэнне даходу на душу насельніцтва і «больш шырокі доступ да паслуг па планаванні сям’і».

Цэнц і іншыя эксперты спасылаюцца на Канвецыю 1948 года аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, дзе абмежаванне нараджальнасці, накіраванае супраць этнічнай групы, можа класіфікавацца як праява генацыду.

Раней журналістам удалося здабыць дакумент, прызначаны для функцыянераў Кампартыі Кітая, які ўтрымліваў статыстыку зняволеных у «лагеры для перавыхавання» ў горадзе Каракаш па поўдні ўйгурскай аўтаноміі. З 484 вязняў 149 трапілі туды за «парушэнні нормаў аб нараджальнасці».

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →