Усяго патроху55

Спявачка Рыта Дакота трэці раз святкуе вяселле ў новай краіне

Беларуская спявачка Рыта Дакота ў трэці раз святкуе вяселле з Фёдарам Белагаем — у гэты раз на Балі. Хаця некаторыя падпісчыцы (мабыць, з Беларусі), калі пачулі, што будзе тры святы ў трох розных краінах, спадзяваліся, што пасля Расіі і Грузіі вяселле адбудзецца і на радзіме нявесты.

Вяселле ў трэці раз Рыта Дакота адзначала на Балі. Скрын сторыз спявачкі ў інстаграме

Але ж пара вырашыла паляцець у сваё «месца сілы» — на Балі, дзе закаханыя некалі і пазнаёміліся. У планах была ўтульная цырымонія з галоўным манахам вострава святым Манку Джаці. Пара запрасіла на свята сваіх найлепшых сяброў. 

«Гэта нашмат больш, чым проста вяселле. Гэта акт падзякі і служэння нашым сябрам. Тым, хто быў з намі з самага дзяцінства і юнацтва. Тым, хто быў побач, калі не было зусім нічога: ні славы, ні грошай, ні шчасця, ні ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Але былі яны. Тыя, хто ў нас верыў, тыя, хто нас любіў насуперак, тыя, хто заўсёды здымаў з сябе апошнюю кашулю, аддаваў апошні кавалак хлеба, даваў і плячо, і дах над галавой, і сілы ісці далей, калі апускаліся рукі», — напісала Дакота на сваёй старонцы ў Instagram.

Спявачка таксама ўдакладніла, што яны з мужам купілі білеты ўсім гасцям, знялі самую прыгожую вілу на востраве, вялізны і беласнежны катар.

Але без праблем не абышлося. Спачатку СДЭК недзе згубіў пасылку з вясельнай сукенкай спявачкі і ёй прыйшлося тэрмінова купляць новую. Потым ноччу напярэдадні вяселля на Балі быў землятрус сілай 7,1 бала.

Сукенка, у якой спявачка планавала быць на вяселлі на Балі. Фота: тэлеграм-канал Рыты Дакоты

Вясельны дзень пары пачаўся з дыхальнай практыкі і ёгі з сябрамі. Потым, пакуль сяброўкі нявесты рабілі макіяж, сама нявеста адправілася на пляж, а жаніх за гадзіну да вяселля разам з сябрамі забаўляўся ў басейне.

Пад вянец Рыту павёў яе брат Аляксандр. Лакацыю для вяселля аформілі, па словах спявачкі, як у фільмах. Кветкавую арку ўсталявалі так, каб госці маглі любавацца не толькі парай закаханых, але і акіянам.

Нагадаем, што першае вяселле Дакоты адбылося ў траўні гэтага года ў Маскве: тады ў маладзёнаў не было шыкоўнай цырымоніі. Яны вырашылі арганізаваць свята для выхаванцаў дзіцячага дома ў Цверы. Пара аплаціла рамонт там, падарыла дзецям веласіпеды і зладзіла пікнік.

У пачатку жніўня Дакота і Белагай павянчаліся ў Грузіі — цырымонія прайшла ў адной з найстарэйшых цэркваў Тбілісі. На свята запрасілі самых блізкіх людзей — усяго каля дзесяці сваякоў. Падпісчыц Рыты больш за ўсё цікавіла, дзе яе маці, бо каля года таму стала вядома, што жанчыну затрымалі беларускія сілавікі і абвінавачвалі яе ва ўдзеле ў пратэсных акцыях, пагражалі крымінальнай справай.

Спявачка адказала ў сторыз: «Год таму мая мама прыняла рашэнне не фігураваць ні ў якіх сацсетках. Гэта яе выбар. Магчыма, аднойчы яна вернецца і сама раскажа вам пра прычыны, калі палічыць патрэбным. Я ведаю, што пытаючыся пра гэта ў дырэкт штодня, вы не хацелі нічога дрэннага, а проста любіце нашу сям'ю, лічыце нас усіх роднымі і перажываеце. Але вы моцна палегчыце мне жыццё, калі праявіце крыху тактоўнасці».

Потым у пасце Рыта ўдакладніла, што на вянчанні былі бацькі маладзёнаў, іх браты і дачка (Міі, дачцэ спявачкі ад першага шлюбу са спеваком Уладам Сакалоўскім, пяць гадоў).

Калі меркаваць па сторыз, свята ў Тбілісі крыху засмуціла нявесту — а прычынай таму стала легендарная грузінская гасціннасць. Пара планавала свята — карцінку з Pinterest: святочны стол са мноствам свечак паставілі ў гарах пад разгалістым дрэвам, упрыгожаным гірляндай. Побач дзяўчына з гітарай спявала грузінскія песні… У сторыз Дакота распавяла, што жадала правесці вечар у душэўных гутарках з самымі блізкімі людзьмі. Аднак раз-пораз да іх падыходзілі незнаёмыя людзі, якія хацелі павіншаваць пару з вяселлем. У выніку спявачка прызналася, што хутка стамілася слухаць бясконцыя тосты ад чужых. Але, бачачы што гасцей гэта не бянтэжыць, яна вырашыла змірыцца з сітуацыяй і атрымліваць асалоду ад свята, якое пайшло не па плане.

Каментары5

  • Юрий
    29.08.2023
    Дакоту даже называли русской Аврил Лавин.
    И зачем нам про эту манкуртшу знать?
  • Максим Дизайнер
    29.08.2023
    Бедныя!Бедны и галодные беларусики и расияне!Санкции покоя не дают!Одни где-то покупают гонки за 100к в стране по 300. Другие по три свадьбы на островах закатывают во время войны.
  • Максим Дизайнер
    29.08.2023
    Какие же они все конченные и страшные. И кто-то же делает кассу толпе этих безликих бездарей

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе19

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →