Мінадукацыі прапанавала настаўнікам, вучням і іх бацькам паведамляць пра памылкі ў падручніках
У форме зваротнай сувязі на нацыянальным адукацыйным партале adu.by Мінадукацыі прапануе пісаць пра памылкі, знойдзеныя ў падручніках. Як адзначае БелТА, таксама можна звяртаць увагу і на моманты, тлумачэнне якіх здаецца незразумелым. Усе заўвагі абяцаюць прааналізаваць супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
У міністэрстве ўдакладнілі, што якасць падручніка павінен ацэньваць спецыяліст, але і меркаванне звычайных людзей тут, маўляў, таксама важнае.
А тых, хто знойдзе больш за ўсё памылак у падручніках, Міністэрства адукацыі абяцае заахвоціць.
Каментары