Намінальны налічаны сярэдні заробак («бруднымі») склаў у ліпені 1933 рублі і 10 капеек, паведаміў Белстат.
У чэрвені сярэдні заробак быў 1927,1 рубля.
Але гэта «бруднымі». Пасля выліку падаткаў «чыстымі» будзе 1662 рублі 40 капеек.
Калі ж браць сённяшні курс даляра (3,1610), то «бруднымі» заробак складзе 611,5 даляра, а «чыстымі» — 525,9 даляра, або 479 еўра.
І яшчэ цікавы факт. За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі заробак у ліпені заўсёды рос.
Каментары