У Гомелі прапаганда стварыла кіберпенсіянерку, каб хваліла жыццё пры Лукашэнку
Прапагандысты сталі выкарыстоўваць нейрасетку для стварэння сваіх публікацый.
Публікацыю заўважыў «Флагшток» у газеце Гомельскага гарвыканкама «Гомельскія ведамасці».
У артыкуле з загалоўкам «Святлана Сталярова: «Гомель прапануе мне ўсё для камфортнага жыцця» невядомая гомельская пенсіянерка хваліць культурныя мерапрыемствы ў Гомелі.
Суправаджаецца публікацыя выявай, створанай пры дапамозе нейрасеткі. Пра гэта кажа моцна размыты фон абстрактнага заможнага еўрапейскага або амерыканскага горада.
Сэрвіс aiornot.com, які можа адрозніць рэальнае фота ад згенераванага нейрасеткамі, адназначна паказвае на штучнае паходжанне ілюстрацыі.
Аўтарам матэрыялу пазначаная Святлана Цягунова.
Гэтым жа імем у газеце падпісаны тэндэнцыйныя публікацыі пра заняпад заходніх краін, агляды культурных мерапрыемстваў і падзей у Гомелі. Магчыма, імя аўтара таксама выдуманае. Святлана Цягунова не згадваецца на старонках газеты раней за сакавік 2023 года, а рэальнае фота такога карэспандэнта знайсці не ўдалося.
Вальфовіч заявіў, што Расія змагаецца не з украінскім народам, а з нацызмам, які ўздымае галаву
«Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв'юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны
«За данясенне праўды да сусветнай супольнасці». Белтэлерадыёкампанія прэміравала прапагандыстак, што трапілі пад еўрапейскія санкцыі
Каментары