Час у дарозе складзе каля 6 гадзін.
З 10 кастрычніка «Белавія» і тураператар «Інтэрсіці» аднаўляюць прамыя чартарныя рэйсы з Мінска ў Доху, піша toursoyuz.by.
Праграма ажыццяўляецца на самалётах Boeing 737-800.
Час у дарозе складзе каля 6 гадзін.
Туры ўжо з'явіліся ў продажы на сайце тураператара.
У кастрычніку і лістападзе тураператар павялічыць частату рэйсаў па маршруце — будзе дзейнічаць пашыраная палётная праграма. Вылеты запланаваны з перыядычнасцю 2 разы на 10/11 дзён ад 8 да 11 начэй.
Са снежня вылеты запланаваны з перыядычнасцю 1 раз на 10 дзён.
Палётная праграма запланавана да канца сакавіка 2024 года.
Першы беларускі чартар у Катар адбыўся 4 сакавіка.
Каментары