Грамадства11

42-гадовы вілянчук стаў апошнім зарэгістраваным кантрабандыстам на памежным пераходзе «Цверач»

Але замест віншаванняў мужчыну пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамабіля. 

Фота: Vast.lrv.lt

42-гадовы мужчына з Вільні стаў апошнім афіцыйна зарэгістраваным кантрабандыстам на закрытым пункце памежнага кантролю «Цверач», піша Delfi.lt.

У чацвер вечарам супрацоўнікі кантрольна-прапускнога пункта «Цверач» Віленскага памежнага атрада праверылі транспартныя сродкі, якія ўязджалі з Беларусі.

42-гадовы жыхар Вільні, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля Chrysler Grand Voyager з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паказаў памежнікам адпаведныя дакументы. Аднак відавочнае хваляванне кіроўцы прымусіла западозрыць, што машына можа перавозіць нелегальны груз. У выніку Chrysler быў дэталёва правераны.

Інтуіцыя мытнікаў не падвяла. Высветлілася, што пад капотам аўтамабіля, паміж радыятарам і рухавіком, знаходзілася схованка, дзе мужчына вёз 1100 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі этыкеткамі.

За перавозку падакцызных тавараў з парушэннем устаноўленага парадку вілянчук атрымае штраф у памеры 3500—6000 еўра. Акрамя таго, ён можа пазбавіцца аўтамабіля, у якім незаконна перавозіў цыгарэты. 

Каментары1

  • Žvir
    19.08.2023
    Škada čalavieka.

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект1

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Усе навіны →
Усе навіны

Боты-трубы, чоперы, батфорты. Які абутак модны гэтай восенню

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь20

Каля Тэль-Авіва грузавік заехаў у натоўп на прыпынку — дзясяткі параненых8

Ці можна атрымаць правы кіроўцы, калі быў пацыентам псіхатэрапеўта? Не ўсё так проста4

Чаму Віктар Бабарыка зрабіў стаўку на Марыю Калеснікаву?9

У ЕС ужо шэсць гадоў хочуць адмяніць перавод гадзіннікаў. Але вось чаму справа не рухаецца6

«Грузінская мара» перамагла на выбарах у Грузіі, апазіцыя заявіла пра масавыя фальсіфікацыі33

Паглядзелі хітовы серыял «Дысклэймер» з Кейт Бланшэт, зняты па брытанскім бестсэлеры5

«Калі чуеш свіст куляў над галавой, гэта не надта прыемна». Былы палітвязень — пра няўдалыя ўцёкі за мяжу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект1

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Галоўнае
Усе навіны →