На закрытых літоўскіх КПП на мяжы з Беларуссю з'явіліся першыя ўмацаванні
18 жніўня апоўначы, калі ў Літве быў закрыты КПП «Шумск», там з'явіліся першыя абарончыя ўмацаванні для спынення магчымых атак праціўніка. Пра гэта ў пятніцу паведаміў кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынас Кашчунас, які сам наведаў гэты КПП, піша Delfi.lt.
Лаўрынас Кашчунас выказаў задавальненне, што «працэсы ідуць»:
«Ідэю ўстаноўкі фартыфікацыйных умацаванняў і сродкаў контрмабільнасці мы вылучылі яшчэ летась.
Радуе, што ідэю рэалізуюць — у Літве ў нас будзе 19 паркаў, у якіх будуць захоўваць сродкі контрмабільнасці і фартыфікацыйныя сродкі, у выпадку неабходнасці гэтыя інжынерныя структуры будуць выкарыстаныя для спынення непрыяцеля».
Усё гэта дэпутат прагназуе зрабіць на працягу года, а першы парк з'явіцца восенню 2023 года.
Акрамя таго, паводле яго, праводзіцца аналіз прыродных перашкод і рэльефу Літвы, каб дамагчыся найбольшай эфектыўнасці ўжываных сродкаў.
Памятаеце, як Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннем не ехаць у Беларусь? Гісторыя атрымала працяг
Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу
Стала вядома, колькі чалавек праходзіла праз закрытыя Літвою памежныя пункты
Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку
Каментары