Спорт22

Экс-гулец зборнай Беларусі ўзначаліў клуб з Чачні

Міраслаў Рамашчанка ўзначаліў футбольны «Ахмат» з Грознага. Кантракт 49-гадовага спецыяліста з камандай разлічаны на тры гады, паведамляе прэс-служба клуба. 

Фота: ФК Ахмат

Раней Рамашчанка ўжо працаваў у грозненскім клубе. З кастрычніка 2011 да мая 2013 года ён займаў пасаду асістэнта былога галоўнага трэнера каманды Станіслава Чарчэсава.

У трэнерскі штаб таксама ўвайшоў беларус Андрэй Сасніцкі.

Пасля чатырох тураў каманда з Грознага займае 12-е месца ў чэмпіянаце Расіі, набраўшы 3 ачкі.

Міраслаў Рамашчанка нарадзіўся ва Украіне, на пачатку 1990-х перабраўся ў Беларусь, дзе гуляў за рэчыцкі «Ведрыч», магілёўскі «Дняпро». Правёў за нацыянальную зборную 15 матчаў, забіў адзін гол. Яго брат Максім Рамашчанка з'яўляецца найлепшым бамбардзірам беларускай зборнай (20 мячоў).

Каментары2

  • Бобр
    18.08.2023
    Старость не радость. В памяти перспективный игрок Спартака, а теперь дедок какой то.
    Водка и сало
    И их было не мало?)).
    Интересно как брат изменился, Тянул сборную он здорово
  • Ёсік
    18.08.2023
    Толькі заградатрады падымуць вышэй гэты клуб, ці хай кадыраў сам пачне трэніраваць, як у той песьні Слепакова аб трэнеры зборнай па футболе.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →