Грамадства

Стала вядома, колькі чалавек праходзіла праз закрытыя Літвою памежныя пункты

Пункты пропуску «Шумскас» і «Цвярачус» на беларуска-літоўскай мяжы штодня выкарыстоўвалі для праезду больш за 2000 чалавек. Такія звесткі прывёў начальнік літоўскай памежнай службы Рустамас Любаевас, паведамляе Delfi.

Фота: ДПК

Паводле яго, праз пункт «Цвярачус» («Відзы») ездзіла штодень каля 600 чалавек: па тры сотні ў адзін і другі бок. За першае паўгоддзе праз пункт, паводле звестак літоўскага боку, прайшло амаль 118 тысяч чалавек.

Прапускная здольнасць «Шумскаса» («Лоша») — большая. Ім карысталіся каля 1600 чалавек штодзень. Праз Шумскі пункт за першае паўгоддзе праехалі 217 тысяч асоб. 

Праз «Шумскас» праходзіў толькі легкавы транспарт, праз «Цвярачус» — легкавы і грузавы парожні транспарт.

Любаевас адзначыў, што супрацоўнікі закрытых пунктаў застануцца там прыкладна на тры дні. Пазней гэтыя пасты будуць ахоўвацца сістэмамі відэаназірання.

«У першыя дні мы плануем пакінуць мінімальную колькасць — альбо аднаго чалавека, альбо мабільны патруль, які будзе даволі часта наведваць гэты пункт пропуску», — расказаў ён.

У поўнач 18 жніўня спыніцца пропуск у пунктах «Шумскас» («Лоша») і «Цвярачус» («Відзы»). Такое рашэнне прыняў літоўскі ўрад. Гэтыя меры, паводле літоўскага боку, накіраваныя на «адэкватнае рэагаванне на геапалітычную сітуацыю і пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама на прадухіленне кантрабанды тавараў». 

Такім чынам, на беларуска-літоўскай мяжы для праезду легкавога і грузавога транспарту працягваюць функцыянаваць чатыры пагранпераходы:

«Лаварышкес» («Катлоўка»);

«Мядзінінкай» («Каменны Лог»);

«Шальчынінкай» («Беняконі»);

«Райгардас» («Прывалка»).

Ва ўсіх гэтых беларускіх пунктах пропуску прадугледжана магчымасць набыцця страхавых полісаў і абмену валюты, паведамляе ДПК. Акрамя аўтамабільнага транспарту мяжу дазволена перасякаць на ровары. Пешы парадак пераходу забаронены. 

На мяжы з Польшчай для легкавых аўто адкрыты адзін пункт пропуску — «Цярэспаль» («Брэст»), для грузавых — «Кукурыкі» («Казловічы»).

На мяжы з Латвіяй функцыянуюць два пункты пропуску, праз якія могуць рухацца легкавыя, грузавыя аўто і ровары:

«Патэрніекі» («Грыгараўшчына»);

«Сіленэ» («Урбаны»).

Каментары

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове3

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове3

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →