Грамадства11

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

Урад Літвы прыняў рашэнне аб закрыцці КПП Шумскас і Цвярачус з 18 жніўня. Кіраўнік парламенцкага камітэта нацбяспекі і абароны Лаўрынас Кашчунас сказаў, што гэта рэакцыя на змяненне сітуацыі ля межаў Літвы і рашэнне для абмежавання кантрабанды, піша Delfi.

Лоша — беларускі пункт пропуска. З літоўскага боку — Шумскас

Паводле слоў палітыка, гэта важны крок, які дэманструе, што Літва гатовая рэагаваць на любыя правакацыі суседняй краіны. «Мы шлем сігнал таму ж рэжыму Лукашэнкі, што калі пачнуцца сістэматычныя правакацыі ля мяжы, або звязаныя з патокам нелегальных мігрантаў, або звязаныя з іншымі нюансамі, то варыянтам можа быць закрыццё межаў», — сказаў 16 жніўня ў інтэрв'ю на LRT Кашчунас.

Важным фактарам з'яўляецца не толькі міграцыя і «Вагнер» у Беларусі, але і маштабы кантрабанды цыгарэт, заўважыў дэпутат. Таму, паводле яго слоў, закрыццё КПП будзе спрыяць барацьбе з кантрабандай.

«Гэтыя закрыцці КПП патрэбныя для кантролю патокаў кантрабанды. Я хачу нагадаць, што кантрабанда цыгарэт — гэта велізарны бізнэс-праект рэжыму Лукашэнкі, яны нажываюцца на гэтым», — падкрэсліў Кашчунас.

Пасля спынення руху праз вышэйзгаданыя КПП супрацоўнікі памежнага кантролю будуць пераведзены на іншыя КПП. Транспартныя патокі будуць накіраваны на нядаўна рэканструяваны КПП Меднікі. Там выкарыстоўваецца сістэма рэнтгенаўскага кантролю, якой няма на КПП Цвярачус і Шумскас.

Цяпер праз КПП Шумскас праходзіць толькі легкавы транспарт, праз Цвярачус праходзіць лёгкі транспарт і пусты грузавы транспарт. На мяжы Польшчы з Беларуссю працуе адзін КПП, на мяжы Латвіі — два, а на мяжы з Літвой — шэсць (ад заўтра будзе чатыры).

Генеральны дырэктар дэпартамента мытні Дарус Жвіронас сцвярджаў, што закрыццё КПП Шумскас і Цвярачус не парушыць руху тавараў праз мяжу з Беларуссю.

Каментары1

  • Лявон
    17.08.2023
    Яшчэ адзін гаротны сігнальшчык? Пра закрыццё гэтых пунктаў стала вядома яшчэ вясной - яго сігнал, напэўна, яшчэ праз год дойдзе?

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА5

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»7

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам ФОТАФАКТ9

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА5

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →