Грамадства66

BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф

Каманда BELPOL, якая аддзялілася ад каманды Аляксандра Азарава, паспяхова прайшла праверку на паліграфе, паведаміў канал арганізацыі.

«Як мы і абяцалі раней, уся нашая аператыўная каманда прайшла чарговую праверку на паліграфе. Для большасці супрацоўнікаў — гэта праверка ўжо трэцяя», — гаворыцца ў пасце.

Паводле заявы, па выніках праверкі не выяўленыя асобы, якія супрацоўнічалі б з беларускімі ўладамі, альбо здзейснілі дыскрэдытуючыя ўчынкі.

«Таксама хочам падкрэсліць, што паліграфалагічнае абследаванне прадстаўнікоў BELPOL праведзена незалежным спецыялістам, легалізаваным у краіне знаходжання, з выдачай не толькі пісьмовага заключэння, якое змяшчае высновы аб выніках праверкі, але і графікаў зняцця псіха-фізіялагічных рэакцый, якія названыя высновы пацвярджаюць», — напісалі ў BELPOL. 

Улетку гэтага года ў абʼяднанні сілавікоў BYPOL адбыўся раскол. Арганізацыя падзялілася. Юрыдычная назва BYPOL і план «Перамога» засталіся за фондам Аляксандра Азарава, а не згодныя з імі актывісты сталі звацца BELPOL. Адным з аргументаў Азарава ў канфлікце было тое, што частка каманды адмаўляецца прайсці праверку на паліграфе. Потым прычынай канфлікту называлі фінансавыя праблемы — нібыта праз дачыненне BYPOL да дыверсіі ў Мачулішчах арганізацыю пазбавілі фінансавання.

Каментары6

  • BY_Cuker
    14.08.2023
    Адныя солі, наркаманы якіясь. Ім не паліграф праходзіць а рэабілітацыю ад коксу, 10 млн. $ спусціць... Гэта ж колькі коксу трэба было ўжываць?
  • Вітаю
    14.08.2023
    Самі сабе правяралі?
  • Каму вы дэзу ўціраеце?
    14.08.2023
    Дык чаго ж з Азаравым не прайшлі?

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграмаў, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →