Ягоны «Аль-Наср» выйграў сёння Кубак арабскіх чэмпіёнаў. Партугалец вызначыўся дублем.
У фінале «Аль-Наср» гуляў з «Аль-Хілялем». Абодва клубы прадстаўляюць Саудаўскую Аравію. «Аль-Наср» перамог у дадатковы час 2:1.
«Аль-Хіляль» першым адкрыў лік у пачатку другога тайма, Крышціяну Раналду на 74-й хвіліне лік зраўняў, а потым на 98-й хвіліне зрабіў дубль і, як аказалася, паставіў пераможную кропку.
Праўда, на 115-й хвіліне партугалец атрымаў траўму ў барацьбе за мяч і быў заменены.
За «Аль-Наср» сёння таксама гулялі сенегалец Садзіё Манэ (былы гулец «Баварыі»), харват Марцэла Брозавіч («Інтэр»), бразілец Алекс Тэлес («Манчэстэр Юнайтэд»), івуарыец Сэко Фафана («Ланс»).
За «Аль-Хіляль» — серб Сяргей Мілінкавіч-Савіч («Лацыа»), бразілец Малкам («Зеніт»), сенегалец Кулібалі («Чэлсі»), партугалец Рубэн Нэвіс («Вулверхэмптан»).
***
У «Аль-Наср» Крышціяну Раналду перайшоў у снежні 2022 года пасля таго, як гучна бразнуў дзвярыма ў «Манчэстэр Юнайтэд».
Першы трафей у новым клубе яму не пакарыўся. «Аль-Наср» заняў у чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі другое месца, прапусціўшы наперад «Аль-Ітыхад».
У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы
Крышціяну Раналду ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы высокі даход сярод спартоўцаў
Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся
Крышціяну Раналду пагражае арышт за хрысціянскі жэст
Англійская Прэм'ер-ліга толькі стартавала, а ў Холана ўжо дубль
Каментары