9 жніўня ў вёсцы Павітна пад Львовам у падвальным памяшканні двухпавярховага жылога дома атруціліся чатыры чалавекі. Яны зайшлі ў падвальнае памяшканне дома, дзе захоўвалася бульба і, імаверна, страцілі прытомнасць праз удыханне небяспечных газаў, піша Zaxid.net.
Сярод загінулых — жанчына, 1956 года нараджэння і мужчыны 1952, 1978 і 1971 гадоў нараджэння.
Такая высокая канцэнтрацыя газаў, імаверна, магла паўстаць праз працэс гніення бульбы, які быў у падвальным памяшканні.
Падчас раскладання арганічных матэрыялаў, такіх як бульба, узнікаюць розныя хімічныя рэакцыі, якія могуць выдзяляць небяспечныя газы. Канчатковыя прычыны гібелі высветліць следства.
Каментары