Вітольда Ашурка пасмяротна ўзнагародзілі медалём «Гонар і годнасць»
Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» прайшла цырымонія пасмяротнага ўзнагароджання палітзняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў у Шклоўскай калоніі ў маі 2021 года, медалём «Гонар і годнасць».
Медаль брату Вітольда Андрэю Ашурку ўручыла Святлана Ціханоўская.
«На жаль, узнагарода пасмяротная. На жаль, у беларусаў з'яўляецца свая Нябесная сотня», — сказаў Андрэй, прымаючы ўзнагароду.
І адмыслова падкрэсліў, што наша задача — памятаць пра загінулых і дабівацца, каб злачынцы былі пакараныя.
Прысутныя падчас цырымоніі ўзнагароджання апладзіравалі стоячы.
Каментары