Грамадства

З 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1372 некамерцыйныя арганізацыі — праваабаронцы

За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца ліпеня 2023-га грамадскі сектар Беларусі страціў не менш за 1372 некамерцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Для параўнання: у канцы чэрвеня налічвалася 1337 ліквідаваных НКА, у канцы мая — 1315, красавіка — 1283, сакавіка — 1249, у канцы снежня 2022 года — 1173, лістапада — 1102, кастрычніка — 1057, верасня — 1020.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец ліпеня не менш як 880 некамерцыйных арганізацый (854 на канец чэрвеня, на канец мая — 845) знаходзілася ў працэсе ліквідацыі з улікам пададзеных пазоўных заяў аб прымусовай ліквідацыі ў суд, прымусовага выключэння з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Колькасць арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, рэгулярна павялічваецца. На канец ліпеня такіх было 492 (па выніках чэрвеня — 483, мая — 470, красавіка — 459, сакавіка — 470, снежня 2022-га — 416).

Як і раней, рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з прычыны ціску на сяброў і супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, адзначаецца ў аглядзе.

Каментары

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

Усе навіны →
Усе навіны

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян

Галоўнае
Усе навіны →