Свет77

Блогер Лёня Пашкоўскі правёў 24 гадзіны ў метро Нью-Ёрка

«Шмат мастацтва. Але ўсё смярдзіць мачою і дзярмом», — апісвае блогер многія станцыі.

Метро Нью-Ёрку Метро Нью-Йорка New York subway
Лёня Пашкоўскі ў пачатку сваёй 24-гадзіннай адысеі ў метро Нью-Ёрка. Скрын відэа ютуб-канала «Хачу дадому»

Лёня Пашкоўскі, вядомы ютуб-праектам «Хачу дадому», правёў 24 гадзіны ў метро Нью-Ёрка, каб вывучыць горад з нечаканага боку. Мясцовае метро — гэта цэлы свет, у якім перасякаюцца ўсе сацыяльныя пласты горада: багатыя і бедныя, бяздомныя і трэйдары з Уол-Стрыт, усе нацыі і прафесіі.

Зайцы ў метро і як перац чылі дапамог у барацьбе з імі

Кошт білета на адну паездку ў нью-ёркскім метро складае 2,75 даляра. Безлімітны праязны на месяц каштуе 140 даляраў. Метро працуе кругласутачна. Як распавёў Пашкоўскі, на знак пратэсту людзі, якія лічаць, што паездка ў такіх умовах столькі не каштуе, праходзяць бясплатна. Па яго назіраннях, кожны пяты пранікае ў метро бясплатна рознымі спосабамі: пераскоквае цераз турнікет, пралазіць пад ім, праходзіць разам з другім пасажырам па адной аплаце. Яшчэ адзін спосаб увайсці — скарыстацца дзвярыма для выхаду ў час, калі выходзяць людзі з цягніка, які прыехаў.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, кожны дзень з пяці мільёнаў пасажыраў 400 тысяч едуць зайцамі. На гэтым метро губляе больш за мільён даляраў за дзень.

Некалькі дзесяцігоддзяў таму для ўваходу ў метро выкарыстоўваліся жэтоны. Блогер распавядае, як у той час людзі праходзілі бясплатна:

«Яны запіхвалі ў адтуліну для прыёму жэтонаў абгорткі ад доўгіх жуек-пласцінак. Гэта не дазваляла жэтону глыбока правальвацца. А потым губамі гэты жэтон высмоктвалі назад. Каб з гэтым змагацца, работнікі метро ў адтуліны сыпалі перац чылі. Калі людзі спрабавалі высмактаць жэтон, то атрымлівалі добрую дозу перцу».

Выгляд станцый: пацукі, пах мачы і эклектыка

Пашкоўскі адзначае, што метро Нью-Ёрка вельмі бруднае. На кожнай станцыі знайшлі прытулак бамжы. На рэйках — горы смецця, якое пастаянна загараецца. Праз гэта зачыняюцца станцыі, затрымліваюцца цягнікі. «Цягнікі ўвогуле не ходзяць згодна з раскладам, і ты пастаянна затрымліваешся дзесьці ў тунэлі, можаш прастаяць і гадзіну. Гэта адбываецца кожны дзень. У гэтым метро нічога не працуе нармальна», — дзеліцца назіраннямі блогер.

Шмат станцый метро Нью-Ёрка пабудавана больш за сто гадоў таму (метро ў горадзе пачало працаваць у 1868 годзе). Самі станцыі выглядаюць вельмі занядбанымі. Шмат дзесяцігоддзяў іх ніхто не рамантаваў.

«Атрымліваецца такая эклектыка. У аздабленні станцый засталося шмат старых дэталяў, якія сведчаць пра тое, што некалі гэтае месца выглядала прыгожа і дорага. Шмат мастацтва. У той жа час гэта ўсё вельмі старое і агідна бруднае. Бегаюць пацукі. Усё смярдзіць мачою і дзярмом», — кажа блогер.

Але ў метро ёсць і сучасныя чыстыя і акуратныя станцыі, якія, паводле слоў блогера, нагадваюць станцыі Мінскага метрапалітэна. На некаторых станцыях ёсць установы, дзе можна паесці, не выходзячы з метро. На такіх станцыях можна знайсці і бясплатную прыбіральню.

У выпуску Пашкоўскі таксама гутарыць з мясцовымі і каштуе фаст-фуд, які прадаюць у падземцы.

Чытайце яшчэ:

15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў

Мінскі метрапалітэн пакажа начное жыццё падземкі

Беларускі ютуб-блогер Пашкоўскі выдаў рэпартаж пра Украіну

Беларускі блогер-падарожнік Лёня Пашкоўскі: Мы гатовыя стаць грамадзянамі прагрэсіўнага грамадства, а не беднай афрыканскай дыктатуры

Каментары7

  • mikola
    03.08.2023
    Bole nekalki hvyli ne vytrmac...Ja vykluczyu geta *galimac*iu*...
  • Рагвалодзя
    03.08.2023
    А Лёня дагэтуль рэкламуе расейскія сэрвісы на сваім канале?
  • Из США
    03.08.2023
    Так и есть что касается метро. Ещё и притон бомжей и сумасшедших.

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →